Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мяне прымушаюць падпісаць антыканстытуцыйны, бесчалавечны, амаральны і цынічны кантракт”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 23 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Слухач:) “Добры вечар, паважаная рэдакцыя! Я ваш слухач і хацеў бы вам зрабіць прапанову. Трэба замяніць рубрыку “Дазвол на выезд”, бо зь Беларусі і так вялікая іміграцыя. Трэба даць назву “Беларусы за мяжой”. Гэта будзе больш далікатна. Таму, маючы такую вялікую іміграцыю, і калі ўлічыць, што на Радыё Свабодзе працуюць беларускія імігранты, то гэта выглядае, як быццам вы хочаце пераманіць усю Беларусь за мяжу. Гэтага ніколі ня будзе, таму што ўсе мы выехаць ня можам. Таму рубрыку, калі ласка, замяніце, яна, як кажуць, ня робіць вам гонару. Дзякую за ўвагу. Усяго добрага”.

(Віктар Бутто: ) “Пра маіх дэпутатаў з парлямэнту зь Менскага гарадзкога савету. У парлямэнт выбраны Манахін Віктар Іванавіч, у Менскі гарадзкі савет – Пужаніна Таісія Канстанцінаўна. Я меў магчымасьці некалькі разоў сустрэцца і поўнасьцю ўпэўніцца: яны вельмі дрэнна выконваюць свае абавязкі перада мной, як і іншыя дзяржаўныя служачыя, якія працуюць ў іншых галінах улады, што ня дзіва. Таму мне даводзіцца заставацца незаконна звольненым і перасьледаваным больш за 13 год. Мяне не дапускаюць нават да кіраўніцтваў Менскага гарвыканкаму, ураду і прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі. Мне прыходзіцца знаходзіцца з 2002 года ў Фэдэрацыйным прафсаюзе і працаваць чорнарабочым “Зеленстроя” Першамайскага раёну і знаходзіцца ў гатоўнасьці апынуцца непрацаздольным інвалідам, незаконна звольненым з працы і нават пазбавіцца жыцьця з-за дрэнных і небясьпечных умоваў альбо з-за іншага падобнага. Мяне прымушаюць падпісаць антыканстытуцыйны, бесчалавечны, амаральны і цынічны кантракт на адзін год, каб праз год ня мог працаваць нават кваліфікаваным рабочым. Дзякуй.”

(Спадар: ) “Якое пытаньне – такі адказ. Наконт назваў вуліцаў. Хлопчык нейкі патэлефанаваў, ён герояў беларускіх хацеў. Але нешта я не знайшоў ні герояў, ні маршалаў. Але паколькі няма такіх у нас, як расейцы кажуць, няма простай паперы – пішам на гербавай. Тады вуліцы генэралісімуса Лукашэнкі, вялікага палкаводца Шушкевіча, Пазьняка. Гляньце, якія яркія фігуры ў сусьветнай эканоміцы, культуры, мастацтве, а ня нехта Грыб і гэтак далей у гэтым пляне. І яшчэ імем вашага кіраўніка Лукашука, бо большага глупства, як нашае беларускае радыё ня знойдзеш!”

(Слухач: ) “Калі вы спыніцеся зьдзекавацца з нас, слухачоў? Хрыпіць, шуміць, трашчыць, хвалепадобна голас чуваць: то чуваць добра, то зьнікае. Ну што гэта такое?!”
XS
SM
MD
LG