Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заўзятары на 10 хвілінаў спынілі спаборніцтвы


Ул.кар.

АТЭНЫ. Як бяспрэцэдэнтны для алімпійскіх гульняў выпадак вызначаецца тое, што заўзятары гімнастыкі на алімпіядзе часова спынілі учора увечары спаборніцтвы у знак пратэсту адносна нізкіх балаў, прысуджаных расейскаму гімнасту Аляксею Нэмаву. Прысутныя у залі глядачы сьвісталі і крычалі абразы судзьдзям цягам каля 10 хвілінаў пасьля таго, як Аляксей Нэмаў атрымаў толькі 9,725 балаў за практыкаваньні на турніку, тым часам як аўдыторыя высока ацаніла яго майстэрства. Нізкая ацэнка ня дала магчымасьці Нэмаву выйграць свой 13 алімпійскі мэдаль.
XS
SM
MD
LG