Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер Ірану знайшоў падтрымку у Новай Зэляндыі


Уэлінгтон (Новая Зэляндыя). Міністар замежных справаў Ірану Камал Каразі яшчэ раз заявіў, што Іран гатовы адказаць, калі Ізраіль нападзе на іранскія ядзерныя усталяваньні. Каразі наведвае цяпер Новую Зэляндыю, ён ізноў заяўляе, што Іран не займаецца праграмамі ядзернага узбраеньня і што яго краіна мае права распрацоўваць ядзерныя праграмы дзеля мірных мэтаў. Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Хэлен Кларк сказала, што прызнае заявы Ірану адносна ядзерных праграмаў і выказала шкадаваньне, што міжнародным назіральнікам патрабуецца такі доўгі час, каб вызначыцца адносна іранскіх ядзерных праграмаў. Новая справаздача МАГАТЭ чакаецца у верасьні сёлета.
XS
SM
MD
LG