Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

20-ты дзень баёў у Нэджэфе


НЭДЖЭФ. Учора увечары і уначы тут адбываліся жорсткія баі, --працягвалася апэрацыя амэрыканскіх паветраных сілаў супроць пазыцыяў, захопленных узброеннымі прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады Ас-Садра. Большасьць паветраных удараў сканцэнтраваная вакол мячэці з грабніцай імама Алі, сьвятыні мусульманаў-шыітаў. Сёньня 20-ты дзень баёў. Ваяўнікі адмауляюць паведамленьне, што ас-Садр пакінуў месца баёў. Амэрыканскія вайскоўцы заяўляюць, што мячэць не пашкоджаная. Сёньня раніцай паветраныя сілы ЗША бамбавалі аб’екты у горадзе Фалуджа.
XS
SM
MD
LG