Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Беларусі назвала апошнія заявы сэнатара Дж. Макэйна правакацыйнымі й абразьлівымі


Міністэрства замежных справаў Беларусі назвала апошнія заявы сэнатара Джона Макэйна наконт Беларусі правакацыйнымі й абразьлівымі. Як мы ўжо паведамлялі, дэлегацыя амэрыканскіх сэнатараў на чале з Макэйнам знаходзілася ў Латвіі, дзе сустракалася з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў будынку латвійскага МЗС, Джон Макэйн заявіў: "Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі". Пры гэтым сэнатар падкрэсьліў, што "зьмена рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі ў Беларусі плянуецца не зброяй і ваеннымі дзеяньнямі, а з дапамогай міжнароднага націску".

Сёньня прэсавы сакратар беларускага МЗС заявіў, што “правакацыйны й зьняважлівы характар выказваньняў Макэйна немагчыма разглядаць як запрашэньне да канструктыўнага дыялёгу”.

Дарэчы, як стала вядома, падчас свайго візыту ў Латвію сэнатар Макэйн сустрэўся ня толькі з лідэрамі беларускай апазыцыі, але і з сынамі зьняволенага палітыка Міхаіла Марыніча –Ігарам і Паўлам.
XS
SM
MD
LG