Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ просіць Вярхоўны суд адмяніць папярэджаньне Мінюсту


Альгерд Невяроўскі, Менск У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову сойму Партыі БНФ да Міністэрства юстыцыі Беларусі. Аўтары пазову просяць суд адмяніць папярэджаньне Мінюсту.

Папярэджаньне было вынесенае 1 ліпеня Партыі БНФ і яшчэ чатыром партыям — за тое, што прадстаўнікі кааліцыі “Пяцёрка плюс” на старонках “Народнай волі” заклікалі людзей узяць удзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці з газэтай “Ланцуг неабыякавых чытачоў”. Юрысты Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч і Юрась Чавусаў у судзе сьцьвярджалі, што аргумэнты Мінюсту неабгрунтаваныя. Партыя БНФ, як юрыдычная асоба, не прымала рашэньняў аб уваходжаньні у кааліцыю “Пяцёрка плюс” і аб удзеле ў акцыі.

Прадстаўніца Мінюсту Леаніла Фішкіна камэнтаваць хаду працэсу адмовілася, а вось што сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) “Аргумэнтацыя Міністэрства юстыцыі не заснаваная на канкрэтных фактах, не прафэсійная і ўтрымлівае грубыя памылкі. Дастаткова сказаць толькі тое, што ў самім абгрунтаваньні папярэджаньня няма ніводнага матэрыялу, у якім бы згадвалася Партыя БНФ”.

У найбліжэйшыя дні Вярхоўны суд пачне разгляд падобных пазоваў да Мінюсту з боку АГП, Партыі камуністаў і БСДГ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG