Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 23 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 23 жніўня

“Наша ніва”, 1914 год:

“Зь Віленшчыны. У шмат дзе якіх месцах, а паміж іншым і ў Вільні, як зачыніліся манаполькі і шынкі, заместа гарэлкі пачалі некаторыя людзі піць дэнатурованы спірт, што ужываецца толькі да апалу. З гэтай прычыны шмат дзе патруцілася народу. З Міншчыны. Па загаду адміністрацыі за патайную прадажу спіртных напіткаў у забаронены час піваварны завод і 17 прыватных тракціраў і піўных закрыта, на шэсць шынкароў наложэны штрафы да 3000 рублёў і двух выслана з губэрні”.

“Крыніца”, 1924 год:

“Музэю імя Ів.Луцкевіча ў Вільні ўдалося раздабыць цэнны набытак: у абмен на ўкраінскі друк “Апосталы і Евангельле” з друкарні Паўла Домжыва Лутковіча ў Угорцах, 1620 г. Львоўскі ўкраінскі музэй згадзіўся даць яму адзін з беларускіх праскіх друкаў Скарыны 1517 году: “Кніга Царстваў”. Друк гэты ў хуткім часе будзе прывезены ў Вільню і папоўніць нястачу нашага музэю, якой зьяўлялася адсутнасьць друкаў Скарыны”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год з Бабруйску:

“У пятніцу па абедзе практычна ўсе ашчадбанкі ў горадзе на Бярэзіне былі зачыненыя. Большасьць крам таксама вяла пераўлік у пярэдадзень заплянаванай дэнамінацыі. Адно актыўна гандлявалі камэрцыйныя шапікі й крамы. Суботнім ранкам здарылася тое, пра што казалі. На вітрынах асноўнай масы дзяржаўных прадпрыемстваў гандлю побач з крыжыкамі на старых зьявіліся новыя цэны… Падобную апэрацыю ажыцьцявілі і ў прыватных шапіках, якія нясьмела адчыняліся. Цалкам натуральнымі варта лічыць цэны на мясцовым рынку, што засталіся ранейшымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG