Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраныя сілы пачалі апэрацыю у Нэджэфе


Нэджэф. У ірацкім горадзе Нэджэф працягваюцца цяжкія вулічныя баі паміж узброеннымі прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады Ас-Садра і войскамі кааліцыі. Амэрыканскія паветраныя сілы пачалі сёньня раніцай апэрацыю супроць пазыцыяў ваяўнікоў ас-Садра – арміі Мэхдзі -- у мячэці імама Алі. У апэрацыі бяруць удзел танкі. Войскі наблізіліся да мячэці. Дэлегацыя пераходнага ірацкага ураду учора накіравалася у Лёндан, каб сустрэцца з Аяталой ас-Сістані, які цяпер там лекуецца. Ас-Сістані, які мае уплыў на ірацкіх шыітаў, раней заклікаў спыніць гвалт у сьвятым горадзе Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG