Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжкія баі ў Нэджэфе


Нэджэф. У ірацкім горадзе Нэджэф працягваюцца цяжкія баі паміж прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Ас-Садра і войскамі кааліцыі. Прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня Майкл Трокмортан заявіў, што апэрацыя наладжаная сумесна з ірацкімі сіламі бясьпекі. (Трокмортан) Мы можам шмат чаго зрабіць і самі, аднак хочам супрацоўнічаць з ірацкімі сіламі і будзем працягваць гэта рабіць. Мы ня хочам, каб гэта была толькі наша бітва. Нас запрасілі сюды ірацкія ўлады і мы хочам зь імі супрацоўнічаць наколькі гэта магчыма” Прыхільнікі Ас-Садра працягваюць утрымліваць мячэць імама Алі. Між тым, міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі які прыляцеў сёньня ў Ірак заявіў, што польскае войска застанецца ў Іраку пакуль гэта будзе патрэбна, але ягоная тактыка будзе зьмененая.
XS
SM
MD
LG