Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апошнія навіны з Алімпіяды


Сёньня ўвечары каманда Кітаю выйшла на першае месца паводле колькасьці мэдалёў – кітайцы маюць 21 залаты мэдаль, а агулам – 44.

Пасьля таго, як у суботу беларуская зборная заваявала 5 мэдалёў, у мэдальным заліку Беларусь займае 16 месца.

Сёньня у Афінах адбываюцца спаборніцтвы за 27 камплектаў узнагародаў. Беларускія спартоўцы бяруць удзел у васьмі відах алімпійскай праграмы.

Беларускі экіпаж парнай чацьвёркі заняў шостае месца ў спаборніцтвах пап акадэмічным веславаньні. Першае месца ў гэтай дысцыпліне занялі расейцы, другое – чэхі, трэцяе – украінцы.

Не патрапілі сёньня ў фінал і беларускія спартоўцы ў кулявой стральбе на 50 мэтраў.

“Тры мэдалі ў цяжкай атлетыцы – два срэбныя і адзін бронзавы – сьведчаць пра добрыя пэрспэктывы разьвіцьця гэтага віду спорту ў Беларусі”, - гэтак лічыць старэйшы трэнэр беларускай каманды ў цяжкай атлетыцы Віктар Шалай.

Міжнародны Алімпійскі камітэт зьвярнуўся да Грэцкага алімпійскага камітэту з патрабаваньнем адабраць бронзавы мэдаль у штангіста Леанідаса Сампаніса. У арганізьме грэцкага спартоўца быў выкрыты падвышаны ўзровень тэстастэрону, той аднак кажа, што цягам сваёй дзесяцігадовай кар’еры ніколі не ўжываў ніякіх недазволеных сродкаў.

У Чылі пануе сапраўднае шаленства. Натоўпы людзей выйшлі на вуліцы, каб сьвяткаваць першы ў гісторыі алімпійскіх гульняў залаты мэдаль, што заваявалі спартоўцы гэтай краіны. Нікалас Масу і Фэрнанда Гансалез выйгралі парты турнір тэнісістаў.

Грэцкія атлеты Костас Кэніэрыс і Кацярына Іханоў зьвярнуліся ўчора да сваіх суайчыньнікаў з просьбай уверыць, што яны не вінаватыя. Раней спартоўцаў адсунулі ад удзелу ў алімпійскіх гульнях за тое што напярэдадні гульняў яны не прайшлі допінг-кантроль.

Сюнг-Мін Ру з Паўдзённай Карэі перамог ў фінале адзіночнай гульні ў настольны тэніс.
XS
SM
MD
LG