Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палякі зьменяць тактыку ў Іраку


БАГДАД. Міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі які прыляцеў сёньня ў Ірак пасьля таго, як стала вядома пра сьмерць чарговага польскага жаўнера, заявіў, што тактыка польскага войска ў Іраку будзе зьмененая. Паводле Шмайдзіньскага, польскія жаўнеры напэўна не акапаюцца ў сваіх базах, бо гэта пагоршыла б сытуацыю ў сэктары, за які адказвае міжнародная дывізія пад польскім камандаваньнем. Міністар заявіў, што ў бліжэйшы час Ірак наведае адмысловая камісія, каб ацаніць стан вайсковай тэхнікі, якой карыстаюцца палякі, ды высьвятліць, што трэба зьмяніць ці больш дакладна прыстасаваць да ірацкіх ўмоваў. Між тым у Нэджэфе працягваюцца цяжкія баі паміж прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Ас-Садра і войскамі кааліцыі. Прадстаўнік Ас-Садра заявіў, што перадача мячэці Імам Алі вышэйшаму духоўнаму лідэру ірацкіх шыітаў аятале Алі Ас Сістані прыпыненая.
XS
SM
MD
LG