Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скрадзеныя працы Мунка


ОСЛА. З музэю ў сталіцы Нарвэгіі скрадзеныя два шэдэўры знакамітага нарвэскга мастака, бацькі сучаснага імпрэсіянізму, Эдварда Мунка – варыянты карцінаў “Крык” і “Мадонна”. Паведамляецца, што два рабаўнікі ў масках, пагражаючы пэрсаналу музэю зброяй, зьнялі карціны са сьценаў ды ўцяклі на аўтамабілі. Пры гэтым у музэйнай залі прысутнічалі дзясяткі наведвальнікаў. Ніхто не пацярпеў. Мунк зрабіў некалькі вэрсіяў сваіх галоўных працаў. Адзін з варыянтаў “Крыку” быў скрадзены ў 1994 годзе з нацыянальнай галерэі ў Осла, але праз некалькі месяцаў карціну знайшлі.
XS
SM
MD
LG