Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі ААН застануцца ў Аўганістане


КАБУЛ. “Арганізацыя Аб’яднаных нацыяў ня будзе адклікаць сваіх супрацоўнікаў з Аўганістану, нягледзячы на цяжкую абстаноўку ў гэтай краіне, - заявіў у Кабуле прадстаўнік ААН Мануэль дэ Альмэйда. З заклікам адклікаць калегаў з Аўганістану зьвярнуўся да кіраўніка ААН Кофі Анана прафсаюз супрацоўнікаў гэтай арганізацыі. Наяпрэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ў Аўганістане талібы ўсё часьцей нападаюць на выбарчыя ўчасткі, дзе працуюць супрацоўнікі ААН. Між тым войскі кааліцыі абстралялі грузавік, які не затрымаўся на патрабаваньне амэрыканскіх і аўганскіх жаўнераў. Забітыя тры чалавекі.
XS
SM
MD
LG