Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакінутая Японіяй хімічная зброя будзе ліквідавацца


ТОКІЁ. Японія вылучае болей за 2 800 мільёнаў даляраў на пабудову усталяваньняў на поўначы Кітаю дзеля зьнішчэньня хімічнай зброі, пакінутай японскімі войскамі пры адступленьні напрыканцы другой сусьветнай вайны. Канчатковы тэрмін зьнішчэньня гэтай хімічнай зброі прызначаны на 2007 год, але ужо цяпер сьцьвярджаецца, што пасьпець да гэтага тэрміну будзе складана. Паводле японскіх дадзеных, усяго каля 70 000 хімічных бомбаў і гранатаў Японія пакінула у Кітаі пасьля другой сусьветнай вайны, большая іх частка, як мяркуецца, на поўначы Кітаю. Кітайскія экспэрты цьвердзяць, што колькасьць складае болей за 2 мільёны адзінак хімічнай зброі – найбольшае у сьвеце “сховішча” хімічнай зброі. Пакінутая зброя уяўляе вялікую небясьпеку і сёньня. Год таму, адбылася уцечка газу іпрыт на поўначы Кітаю, у выніку загінуў адзін чалавек і болей за 40 параненыя.
XS
SM
MD
LG