Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судан падпісаў пагадненьне з ААН адносна Дарфуру


ХАРТУМ. Міністар замежных справаў Судану Мустафа Асман Ісмаіл паведаміў, што яго краіна і ААН падпісалі пагадненьне адносна добраахвотнага вяртаньня болей як мільёну уцекачоў, выгнаных са сваіх жытлаў у заходняй правінцыі Дарфур. Паводле міністра, прысутнасьць міжнародных назіральнікаў здымае з уладаў Судану падозраньне, што уцекачоў вымушаюць вяртацца сілай. 30 ліпеня Рада бясьпекі ААН прызначала Судану 30 дзён на усталяваньне бясьпекі і стварэньне умоваў для вяртаньня уцекачоў з Дарфуру, дзе узброенныя арабскія групоўкі забілі каля 50 000 чарнаскурых жыхароў, пераважна мужчынаў, а жанчын і дзяцей – усяго болей за мільён чалавек – вымусілі пакінуць свае паселішчы.
XS
SM
MD
LG