Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на поўдні Афганістану


КАНДАГАР. Прадстаўнік сілаў бясьпекі Афганістану паведаміў сёньня, што каля 80-ці, як падазраецца, ваяўнікоў Талібану напалі на офіс кіраўніка рэгіёну Міана Шыен на поўдні Афганістану, у 90 км. на поўнач ад Кандагару. Напад цягнуўся каля двух гадзінаў. У выніку як найменей трое чалавек загінулі – урадавы жаўнер і двое нападнікаў. Яшчэ чацьвёра чалавек параненыя, -- двое жаўнераў і двое ваяўнікоў. Прадстаўнікі Талібану адмаўляюць, што зь іх боку маюцца пацярпелыя.
XS
SM
MD
LG