Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мячэць імама Алі ў Нэджэфе кантралююць ваяўнікі ас-Садра


НЭДЖЭФ: Мячэць імама Алі ў Нэджэфе па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем узброенных прыхільнікаў шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра. Раней, Міністэрства Ўнутраных Справаў Іраку паведаміла, што паліцыя увайшля у мячэць і сотні ваяўнікоў ас-Садра арыштаваныя. Гэта не пацьвердзілі ні прадстаўнік ас-Садра, ні войскі ЗША. Муктада Ас-Садр заявіў, што перадасьць ключы ад мячэці вярхоўнаму шыіцкаму кіраўніцтву -- Аятале Ас-Сістані. Аятала цяпер знаходзіцца у Лёндане, дзе ён лекаваўся. Яго прадстаўнік паведаміў, што Аятала ас-Сістані згодны прыняць ключы ад шыіцкай сьвятыні, калі ваяўнікі пакінуць яе. Паветраныя сілы ЗША сёньня увечары аднавілі апэрацыі супраць пазыцыяў ваяўнікоў ас-Садра у Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG