Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Цылінская таксама заваявала бронзу


Вядомая беларуская раварыстка Натальля Цылінская заняла трэцяе месца ў фінальнай гонцы на вэлятрэку (500 мэтраў). На 0,215 сэкунды яе апярэдзіла аўстралійка Анна Мэарэс, усталяваўшы пры гэтым новы сусьветны рэкорд (53.016 км/г). На другім месцы кітаянка Ёнгуа Джянг, якая апярэдзіла Натальлю Цылінскую на пяць сотых сэкунды. Такім чынам на дадзены момант каманда Беларусі на Алімпіядзе мае адзін залаты, адзін сярэбраны, і тры бронзавыя мэдалі. [Усе сёньняшнія вынікі беларускіх атлетаў]
XS
SM
MD
LG