Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Пуцін заклікаў Грузію і Паўдзённую Асэцію адмовіцца ад гвалту і прыступіць да перамоваў


СОЧЫ: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў ў чарнаморскім курорце Сочы перамовы са сваім армянскім калегам Робэртам Качарянам. Перад пачаткам сустрэчы Пуцін высока ацаніў супрацоўніцтва паміж Арменіяй і Расеяй ў галіне абароны. Два лідэры абмяркавалі пытаньні рэгіянальнай бясьпекі, уключна з хваляваньнямі ў Паўдзённай Асэціі, а таксама больш цеснае супрацоўніцтва ў рамках Дамовы аб Калектыўнай Бясьпецы і Эўраазійскай Эканамічнай Супольнасьці. Пасьля сустрэчы з Качарянам Пуцін заклікаў Грузію і Паўдзённую Асэцію адмовіцца ад гвалту і прыступіць да перамоваў.
XS
SM
MD
LG