Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мугтада Аль-Садр пагадзіўся перадаць мячэць Імама Алі ў Наджафе пад кантроль вярхоўнага кіраўніцтва шыітаў


НАДЖАФ: Радыкальны шыіцкі клірык Мугтада Аль-Садр пагадзіўся перадаць мячэць імама Алі ў Наджафе пад кантроль вярхоўнага шыіцкага кіраўніцтва. Аль-Садр паведаміў праз свайго прадстаўніка, што ягоныя дараднікі сустрэліся з прадстаўнікамі Вялікага Аятолы Алі Аль-Сістані, і што Армія Магдзі гатовая перадаць ключы ад сьвятыні. Аднак памочнік Аль-Садра адзначыў, што паўстанцы ўнутры мячэці і вакол яе не маюць намеру скласьці зброю. Прэм’ер Іраку Іяд Алаві сказаў, што ў часе двух тыдняў баёў, кааліцыйныя сілы ні разу не атакавалі саму мячэць. Амэрыканскія сілы бамбавалі сёньня ваколіцы шыіцкай сьвятыні.
XS
SM
MD
LG