Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў заваяваў яшчэ адзін бронзавы мэдаль


Сёньня ў Афінах Сяргей Мартынаў заняў трэцяе месца ў фінале стральбы зь вінтоўкі (50 мэтраў). Першае месца дасталася амэрыканцу Мэт''ю Эмансу, а другое - немцу Крысьцьяну Лушу. Такім чынам на дадзены момант каманда Беларусі на Алімпіядзе мае адзін залаты, адзін сярэбраны, і два бронзавыя мэдалі. Сярод ранейшых дасягненьняў Сяргея Мартынава - рэкорд сьвету (597 пунктаў), які ён усталяваў на чэмпіянаце сьвету ў 1988 годзе. Трэба таксама адзначыць: у сваёй алімпійскай анкеце Сяргей Мартынаў напісаў, што акрамя расейскай, валодае ангельскай і беларускай мовамі. [Усе сёньняшнія вынікі беларускіх атлетаў]
XS
SM
MD
LG