Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Амэрыканцы – тыя, хто мусіць дапамагчы ўтварыць дэмакратыю ў Беларусі”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 20 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Мікола Саскевіч: ) “Паважаная Свабода! Я хачу зьвярнуцца да Ўкраінскай службы Радыё Свабода. Ці ёсьць магчымасьць у вас даведацца, дзе апынуўся мой прадзед пасьля рэвалюцыі 1917 году і ці зьяўляецца мой прадзед дваранскага роду? Ці ёсьць у маіх жылах расейская кроў? Што ўкраінская кроў ува мне цячэ, я дакладна ведаю, па лініі маёй бабулькі Мельнік Паліны, яна зь Вініцы. Мой прадзед Барабан Раман Раманавіч, ня ведаю, ці ён расеец, ці ўкраінец. Жыў ва Ўкраіне, Вініцкая губэрня, Тамашпальскі раён, сяло Кісьліцына, калі я правільна вымавіў. Быў ён валасны пісар Вініцкай губэрніі, царскі афіцэр. Я ведаю, што ў мяне шмат сваякоў у Кіеве. Калі магчыма, даведайцеся пра майго прадзеда. Я пісаў неяк у архіў горада Вініца, але адказу няма. Мой адрас ёсьць у Беларускай службы Радыё Свабода. Зь вялікай павагай да Свабоды і незалежнай Ўкраіны. Дзякуй за ўвагу”.

(Маісеенка Генадзь: ) “Прывітаньне! Прабачце за зьедлівасьць, але спадарам тыпу Фралова і адданым Лукашэнку тыпу Чаргінца мушу адказаць воднае. Спадары таварышы, тое, што янкі будуць пад бокам, гэта вельмі і вельмі добра. Ідуць тыя, хто сапраўды ліквідуе ў сучасным сусьвеце тэрарыстаў, наркадзяльцоў і іх памагатых, ідуць тыя, хто сапраўды нясе свабоду дэмакратыі народу, ідуць тыя, хто мусіць, калі нашая апазыцыя, прабачце за зьедлівасьць, абкакаецца, дапамагчы ўтварыць дэмакратыю ў Беларусі. Дый галоўнае ў тым, што і праз кардон дзіры да кантрабандыстаў ад Лукашэнкі і яго атачэньня будуць напрыканцы зачыненыя і назаўсёды. Таму паважліва не зьдзіўляйцеся, калі ўрадных наркадзяльцоў і збройнікаў пачнуць адстрэльваць і зьбіваць самалёты, ня гледзячы на тыя, што ідуць пад сьцягам дыпляматыі. Вось тады і будзе першы капут уладнага злыдня. Так што трэба не злаваць і аспрэчваць, што янкі будуць радком на нашую дзяржаву, а трэба мець радасьць ад гэтага, што ідуць сапраўдныя, праўда, не па крыві, але родныя браты і сёстры. З павагай да ўсіх і вышэйшых”.

(Спадар: ) “Перш за ўсё хачу сказаць, што Беларускае Радыё Свабода адносна, а можа быць і прама, аб’ектыўнае. Але ёсьць рэчы, якія мне не зусім зразумелыя, напрыклад, што датычыцца Барадуліна. Што ён пляце? Зусім не разумею. Ужо ўзяўся за тое, што пісьменьнікам давалі акадэмікаў, Янку Купалу і Якуба Коласа мае на ўвазе. Ну й правільна далі. Як няма мяса, то і грыб закраса. У нас былі толькі такія пісьменьнікі, вось і падымалі іх. Ты давай свае творы чытай!”
XS
SM
MD
LG