Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія жаўнеры пакідаюць зону баёў


ЦХІНВАЛІ. Паведамляецца, што грузінскія жаўнеры пачалі пакідаць зону грузінска-асэтынскага канфлікту, дзе апошнім часам даходзіла да страляніны і ўзброеных сутычак. Цяпер у рэгіёне спакойна. Раней міністар абароны Грузіі Георгі Барамідзэ паведаміў, што жаўнеры адышлі ў горад Горы, а сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ заявіла, што вывад войска сьведчыць аб тым, што Грузія хоча міру. Між тым улады Паўдзённай Асэтыі заявілі, што грузінскія жаўнеры цалкам не пакінулі свае пазыцыі і, акрамя гэтага, моцна абстралялі Цхінвалі.
XS
SM
MD
LG