Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская апазыцыя заклікае правесьці датэрміновыя выбары


ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі лідэр апазыцыйнай Партыі працы Шымон Пэрэс заклікаў правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары, каб скончыць палітычны крызыс ў краіне. Паводле словаў Пэрэса, лёс Ізраілю павінны вырашаць ягоныя грамадзяне, а ня толькі некалькі чалавек ва ўрадзе. Раней у гэтым тыдні партыя Лікуд, якую ўзначальвае цяперашні прэм’ер-міністар Арыель Шарон, прагаласавала супраць уваходу Партыі Працы ў кіроўную кааліцыю. Шарон разьлічваў, што Партыя Працы падтрымае ягоны плян вываду габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG