Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першае алімпійскае золата Беларусі: упершыню беларускі дзюдаіст стаў пераможцам Алімпіяды


Ул. інф. Беларускі дзюдаіст Ігар Макараў заваяваў першы залаты мэдаль на Алімпіядзе. У паўфінале ў вагавай катэгорыі да 100 кіляграмаў ён перамог галяндца Элька Ван дэр Гейста, а ў фінале карэйца Джан Сун Хо. Ігар Макараў з Гомельшчыны, яму 25 гадоў. (Фота: агенцтва БЕЛТА)

Беларускі баксэр Магамэт Арыпгаджыеў сёньня выйграў свой другі бой на Алімпіядзе у вэнэсуэльца Эдгара Рамона Муньяса. У чвэрцьфінале супернікам Арыпгаджыева будзе кітаец Лі Юпінг. Беларуская чацьвёрка ў акадэмічным веславаньні выйшла ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў. У сёньняшнім паўфінале Андрэй Пляшкоў, Валеры Радзевіч, Павал Шурмей і Станіслаў Шчарбачэня паказалі трэці вынік. Беларускія веславальшчыкі разам з прадстаўнікамі Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Украіны і Чэхіі 22 жніўня будуць змагацца за алімпійскія мэдалі. А вось беларускія стралкі ня здолелі прабіцца ў фінальную васьмёрку ў стральбе па рухомай мішэні. У папярэдніх спаборніцтвах Андрэй Казак заняў 9-е месца, а Андрэй Васільеў -- трынаццатае. Беларуская плыўчыха Алена Попчанка сёньня у фінальных спаборніцтвах у вольным стылі на 100 мэтраў заняла апошняе, восьмае месца.
XS
SM
MD
LG