Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэх уратаваў сабаку ад алігатара


У чэскім горадзе Усьці над Лабэм гаспадар уратаваў свайго сабачку, які заскочыў у басэйн да алігатараў. Як паведамляе чэскі штодзёньнік “Mlada Fronta Dnes”, кокер-спаніэль гуляў па заапарку разам з гаспадаром і гаспадаровай сяброўкай і раптам пераскочыў праз агароджу ў басэйн, дзе жывуць два алігатары. Адзін з алігатараў ухапіў сабачку за хвост, але гаспадар таксама скокнуў у басэйн і выцягнуў свайго ўлюбёнца. Паведамляецца, што сабака атрымаў пашкоджаньні, але цяпер знаходзіцца ў добрым стане.
XS
SM
MD
LG