Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Ягора Рыбакова перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Як паведамілі ў рэспубліканскай пракуратуры, былому старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову прад’яўленае абвінавачаньне ў атрыманьні хабару ў буйным памеры.

Паводле зьвестак, гэта больш як 500 тысяч даляраў. Справа Ягора Рыбакова перададзеная для разгляду ў Вярхоўны суд Беларусі. Там яшчэ ня вызначыліся, каму з судзьдзяў давядзецца вырашыць лёс Ягора Рыбакова.

Ягор Рыбакоў узначаліў Беларускае тэлебачаньне ў 2001 годзе і, паводле назіральнікаў, зрабіў значны ўнёсак у гэтак званую “элегантную перамогу” Аляксандра Лукашэнкі падчас другіх прэзыдэнцкіх выбараў. Але праз тры гады бліскучая кар’ера самага маладога старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі абарвалася. У лютым 2004 году яго зьнялі з пасады і неўзабаве арыштавалі. З таго часу Ягор Рыбакоў утрымліваецца ў ізалятары КГБ “амэрыканка”. Паводле некаторых крыніцаў, ён актыўна супрацоўнічаў са сьледзтвам і даваў паказаньні шмат на каго з высокапастаўленых чыноўнікаў. Між тым, пакуль няма зьвестак, што ў справе Рыбакова зьявіліся новыя фігуранты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG