Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізноў страляніна каля Цхінвалі


ТБІЛІСІ. У раёне грузінска-асэтынскага канфлікту ўчора ўвечары ізноў пачалася страляніна з выкарыстаньнем артылерыі. Улады Паўдзённай Асэтыі паведамляюць, што агонь вядзецца па Цхінвалі і некалькіх навакольных вёсках. Паводле іхных дадзеных, да Цхэнвалі перакідваецца цяжкая вайсковая тэхніка. У сваю чаргу грузінскія ўлады заяўляюць, што абстраляныя грузінскія вёскі, а некалькі грузінскіх вайскоўцаў забітыя. Між тым, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін перасьцярог Грузію перад аднаўленьнем ўзброенага канфлікту з Паўдзённай Асэціяй, якая дэ-факта цягам 12 гадоў ёсьць незалежнай рэспублікай.
XS
SM
MD
LG