Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аль-Садр пагадзіўся спыніць паўстаньне


БАГДАД. Паведамляецца, што радыкальны шыіцкі клірык Мактада аль-Садр пагадзіўся спыніць паўстаньне ў сьвятым для мусульманаў горадзе Нэджэф, дзе ягоныя ўзброеныя прыхільнікі ўжо цягам двух тыдняў вядуць баі з амэрыканскім і ірацкім войскамі. Паводле ліста, які прыйшоў з багдадскага офісу аль-Садра, ён гатовы пакінуць мячэць Імам Алі. Міністар абароны Іраку заявіў, што ўзброеныя прыхільнікі шыіцкага клірыка атрымаюць амністыю толькі калі цалкам спыняць паўстаньні ў Нэджэфе ды іншых ірацкіх гарадох. Але страляніна ў Нэджэфе працягваецца дагэтуль. Дзярждэпартамэнт ЗША адрэагаваў з засьцярогамі на паведамленьні пра тое, што аль-Садр прыняў мірны плян спыненьня баёў у Нэджэфе. Між тым у Багдадзе каля 1000 дэлегатаў Нацыянальнай Канфэрэнцыі абралі чальцоў пераходнай Нацыянальнай асамблеі, якая будзе назіраць за працай часовага ўраду да наступных выбараў.
XS
SM
MD
LG