Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закладнік вызвалены у Іраку


АНКАРА. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль паведаміў, што захоплены у Іраку турэцкі кіроўца цягача вызвалены. Кіроўца Мустафа Коксал цяпер знаходзіцца у амбасадзе Турэччыны у Багдадзе. Ён быў адным з двух кіроўцаў грузавых транспартаў, захопленых у Іраку. Лёс другога кіроўцы, Мустафы Кумдэрэлі, застаецца невядомым. Некалькі турэцкіх кампаніяў пакінулі Ірак дзеля бясьпекі сваіх супрацоўнікаў.
XS
SM
MD
LG