Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычыны й пэрспэктывы росту коштаў на нафту


Тацяна Поклад, Прага Пасьля рэкорднага падвышэньня кошты на нафту крыху зьнізіліся – гэта вынік перамогі на рэфэрэндуме прэзыдэнта Венеэсуэлы, адной з багацейшых на нафту краінаў у сьвеце. Экспэрты, аднак, папярэджваюць, што гэта - ненадоўга. А якія ж прычыны таго, што кошты растуць?

Кошты на сырую нафту у сьвеце павышаліся пакрысе цягам усяго году, што ня цешыла ні пакупнікоў, ні эканамістаў. У гэты панядзелак у ЗША кошты на парафінавую (лёгкую) нафту дасягнулі амаль 47 даляры за барэль – апошні раз такія высокія кошты былі 21 год таму. Цяпер адзначаецца зьніжэньне – 45,75 даляраў за барэль - паўплывалі вынікі рэфэрэндуму у Вэнэсуэле, паводле якіх цяперашні прэзыдэнт Уга Чавэс застанецца на сваёй пасадзе. Вэнэсуэла – пяты у сьвеце па велічыні экспартэр нафты, стабільнасьць у гэтай краіне уплывае на сусьветныя кошты на нафту.

Тым часам, экспэрты перакананыя, што зьніжэньне коштаў на нафту не пратрывае доўга.

На сытуацыю з нафтай уплываюць многія чыньнікі. У ліку асноўных – нестабільнасьць у Іраку, фінансавы крызыс расейскай нафтавай кампаніі “ЮКОС”, хваляваньні у Нігерыі, засьцярогі адносна магчымых далейшых нападаў тэрарыстаў у Саудаўскай Арабіі. Тым часам, сьвету сёлета спатрэбіцца больш нафты, чым летась – як найменей 82 мільёны барэляў у дзень, паводле Міжнароднага Агенцтва Энэргетыкі.

Калі браць пад увагу інфляцыю, рост коштаў не настолькі значны, як, да прыкладу было на пачатку 1980-х пасьля ірацкай рэвалюцыі. І ўсё ж эканамісты заклапочаныя, што кошты дастаткова высокія, каб пашкодзіць некаторым найбуйнейшым у сьвеце эканомікам, да прыкладу, амэрыканскай ці нямецкай.

У падобнай сытуацыі краіны-вытворцы нафты рэагуюць павялічэньнем нафтавай прадукцыі. Але, краіны АПЭК ужо дасягнулі амаль мяжы сваіх магчымасьцяў па вытворчасьці нафты.

Мухамэд алі-Зэйні, аналітык з Лёнданскага цэнтру дасьледваньня сусьветнай энэргетыкі:

“Адзінае, што можа адбыцца – гэта тое, што высокія кошты на нафту зьменшаць яе запатрабаванасьць і тады рынак будзе ураўнаважаны.”

Што адбудзецца далей?

Паводле сп. Зэйні, вырашэньне праблемы з “ЮКОС” і з хваляваньнямі у Нігерыі можа паўплываць на зьмяншэньне коштаў на нафту гэдак сама, як і вынікі рэфэрэндуму у Вэнэсуэле. Але нямала фактараў, якія могуць спрыяць росту нафтавых коштаў, - да прыкладу, надвор’е – халодныя зімы у паўночным паўшар’і, а таксама Ірак альбо тэрарысты. У кожным разе, экспэрты пагаджаюцца на тым, што цяперашняе зьніжэньне коштаў на нафту не пратрывае доўга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG