Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не люблю вуліцу Савецкую, не люблю расейскіх назваў, не люблю назву горада Ліда”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 18 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода! Учора па тэлебачаньню я ўбачыў, што Шродэр усынавіў дзіцятка. Вельмі прыемна, і можна дзіцятку пазайздросьціць, бо сёньня мы жывем у дзяржаве, дзе здымаецца група ў інвалідаў, у якога два пратэзы ў сэрцы стаяць; мы жывем сёньня ў дзяржаве, дзе не выплочваюцца пэнсіі няшчасным інвалідам-дзеткам, дзе будуюцца пекныя гмахі, але радкі Янкі Купалы набягаюць самі сабой:

Ты ўсё золатам хочаш зацьміць, загаціць, Ці прыгледзеўся, хорамны княжа: Кроў на золаце гэтым людзкая блішчыць, Кроў, якую твая моц ня змажа”.

(Спадар: ) “Добрай раніцы, Свабода! Хацелася б ад вас калі-небудзь пачуць меркаваньне наконт, як выказваецца прэзыдэнт, харчовай бясьпекі, што гэта канкрэтна: ці то нам іншыя краіны больш не прададуць нічога, ці то мы з голаду памрэм тут?

Сёньня па беларускім радыё пачуў, што ў краінах СНД шмат людзей недаядаюць, пры чым ў той самай Расеі 6 адсоткаў, а ў Беларусі менш за ўсё, толькі 2 адсоткі. Можа Радыё Свабода на гэты конт дала б якое-небудзь тлумачэньне, у тым сэнсе, якая мэтодыка існуе ці пра якую мэтодыку вы чулі, каб высьветліць, колькі людзей у нас недаядаюць. Дзякуй”.

(Спадарыня: ) “Прывітаньне, шаноўная Свабода, шаноўнае спадарства! Я хачу сказаць, што мне вельмі не падабаецца вуліца Камуністычная, я жыву на вуліцы Камуністычнай і ўвесь час перажываю з-за гэтай назвы. Таксама не люблю вуліцу Савецкую, не люблю расейскіх назваў, не люблю назву горада Ліда. Можна даць іншую назву нашую беларускую гэтаму гораду, ці літоўскую альбо замежную, але толькі не расейскую. Дзякую за ўвагу”.

(Спадар: ) “Шмат пытаньняў да Юрася Бушлякова. Ці ёсьць у беларускай мове выразы аналягічныя расейскім “леденела душа”, “сосало под ложечкой”, “усердие не по разуму”, “захватывает дух”, “душа ушла в пятки”, “не переносил на дух”. Дзякуй”.

(Раіса Мікалаеўна, г.Магілёў: ) “Учора па Радыё Свабода я пачула інтэрвію Ганны Сурмач зь Віялетай Кавалёвай, так званае “беларускае замежжа”. З прычыны дрэннай якасьці прыёму не ўсё зразумела, але мяне ўзрушыла, калі не сказаць больш, іншае. А ці ня тая гэта Віялета, апошнім часам рэдактарка адыёзнай праграмы на БТ? Канечне, цяжка пазнаць па цяперашнім анёльскім галаску тую мажную цётухну, якая са злосьцю і цынізмам палівала брудам усіх, хто не зь яе гаспадарамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG