Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны ЗША заклікаў кангрэс да асьцярожнасьці у рэформах


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сёньня заклікаў кангрэс да асьцярожнасьці у ажыцьцяўленьня рэформаў выведкі. Рамсфэльд сказаў, што вітае дэбаты адносна зьменаў, рэкамэндаваных адмысловай камісіяй, якая дасьледавала напады 11 верасьня 2001 году. Аднак, паводле Рамсфэльда, зьмены павінны найперш спрыяць адзінству выведкі. Г.зв. “Камісія 9/11”, у ліку іншага, рэкамэндавала стварэньне пасады аднога кабінетнага супрацоўніка, які б назіраў за працай усіх 15 амэрыканскіх агенцтваў выведкі.
XS
SM
MD
LG