Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ пераносіць цэнтар увагі на Ўсход


ВЕНА. Старшыня Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі сказаў сёньня, што АБСЭ мусіць перанесьці цэнтар сваёй увагі на Цэнтральную Азію і Каўказ. Паводле Пасі, гэтыя зьмены прадыктаваныя падзеямі 11 верасьня 2001 году. Ён запрапанаваў правесьці ў краінах Цэнтральнай Азіі і Каўказу два галоўныя гадавыя форумы АБСЭ – Эканамічны форум і Канфэрэнцыю аб чалавечым вымярэньні і правох чалавека.
XS
SM
MD
LG