Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія суткі ў Чачэніі загінулі тры расейскія салдаты


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Прадстаўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў, што за апошнія суткі ў Чачэніі загінулі тры расейскія салдаты і адзін мясцовы паліцыянт. Два вайскоўцы былі забітыя падчас абстрэлу блёк-паста, яшчэ адзін загінуў падчас разьмінаваньня выбуховай прылады. Міліцыянт быў застрэлены невядомымі нападнікамі на рынку ў Грозным. 29 жніўня ў Чачэніі маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG