Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-канфэрэнцыя з рэктарам ЭГУ А.Міхайлавым — поўны тэкст


Сяргей Навумчык і Ўладзімер Каткоўскі, Прага Акадэмік Анатоль Міхайлаў — рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які быў зачынены беларускімі ўладамі — адказаў на пытаньні слухачоў Радыё Свабода і наведнікаў сайту. Прапануем поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня на нашым сайце.

[ 06/08/2004 20:13 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич! Мы поддерживаем Вас также горячо, как поддерживали и ранее! Очень надеемся, что Ваши усилия по созданию новых программ и, возможно, нового университета увенчаются успехом. Поверьте, каждый из нас готов бросить любой вуз в любое время, чтобы вернуться в свою alma mater. Мы пройдем все испытания, которые нам учинили чиновники.А страну мы нашу очень любим и сделаем все, чтобы ею гордились не только мы. Будет ли создан в ближайщее время новый действующий сайт ЕГУ для всех нас? Мы не хотим терять связь друг с другом! camomile_ehu

Вялікі дзякуй за Вашыя цёплыя словы падтрымкі! Паверце, вельмі цяжка перажыць зруйнаваньне таго, чаму былі аддадзеныя гады напружанай працы. Бо ўнівэрсытэт быў створаны коштам неверагодных высілкаў практычна на голым месцы. Але калі, крыху больш як 12 гадоў таму, ён ствараўся – мы яшчэ былі пазбаўленыя ведаць вас – тых, для каго ўсё гэта рабілася. Гэтыя цяжкія дні выпрабаваньняў паказалі, што праца не была дарэмнай. Мы маем цудоўных студэнтаў, якімі можа ганарыцца наша краіна! Калі ласка, не губляйце сувязяў паміж сабой, не забывайцеся на сваю alma mater! У бліжэйшы час будзе створаны сайт, які дазволіць захоўваць кантакты і сумесна працаваць над аднаўленьнем ЭГУ. Выкарыстоўвайце яго з максымальным эфэктам! Асабліва абнадзейвае тое, што на дапамогу прыходзіць практычна ўвесь сьвет.

[ 07/08/2004 03:20 ] Як на вашую думку, можна лі казаць тое, што ўлада, закрыўшы ваш Унівэрсітэт, падштурхнула значную частку студэнтаў й настаўнікаў зьмяніць стаўленне да яе? З павагай, Алесь Супрынюк

Думаю, што, без усялякага сумневу, так! Аж да самага апошняга часу і ў нас, і за мяжой адмаўляліся верыць, што будзе зьдзейсьнены такі бязглузды крок. Тым, хто прымаў гэтае рашэньне, напэўна, адмовіў нават інстынкт самазахаваньня, паколькі рэакцыя ўсясьветнай супольнасьці непазьбежна пацягне за сабой наступствы, на якія яны не разьлічвалі.

[ 07/08/2004 16:35 ] Spadar Michajlau, Nakolki viadoma, Eurapiejski Humanitarny Universitet admoviusia u svoj czas padtrymac Belaruski Licej, spaslauszysia na ''apalitycznasc'' Vaszaje instytucyji. Ci adczuvajecie Vy u suvizi z hetym Vaszym uczynkam zal ciaper, znajszouszy Siabie u takoj samaj sytuacyji? A, mo'', soram?

Хацелася б спадзявацца, што мой адказ на Вашае пытаньне высьветліць тыя недарэчнасьці, існаваньне якіх мы проста ня можам сабе дазволіць у дадзенай няпростай сытуацыі. Я ня мог адмовіць нашым студэнтам падтрымаць ліцэй, паколькі перакананы, што такія рашэньні павінны прымацца кожным асабіста, бяз нейкага ціску звонку, у тым ліку і з боку выкладчыкаў ды кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Я перакананы, што ўнівэрсытэт зьяўляецца, перш за ўсё, месцам ажыцьцяўленьня акадэмічных праграм, і яго асноўная мэта – спрыяць інтэлектуальнаму станаўленьню тых, хто знаходзіцца ў яго сьценах. Быць можа, ўсё тое, што адбываецца ў нашым палітычным жыцьці, і ёсьць вынік таго, што мы апынуліся інтэлектуальна непадрыхтаванымі да вырашэньне найскладанейшага пытаньня рэфармаваньня нашага грамадзтва. Такая праца зьяўляецца надзённай і безумоўна прыярытэтнай. І потым, вельмі не хацелася б, каб мы марнавалі час на папрокі адзін аднаму. Давайце рабіць самааддана кожны сваю справу! Толькі ў выніку каардынацыі разнастайных ініцыятыў можна спадзявацца на пазытыўны вынік.

[ 07/08/2004 22:32 ] Ya postupala v EGU,chtoby poluchit'' dostoinoe obrazovanie, a teper'' ego net i analogichnogo vysshego uchebnogo zavedeniya v RB net(vidimo nasha strana ne nujdaetsya v kvalificirovannyh specialistah). Kak byt''? studentka III kursa, EGU

Цяпер робіцца ўсё магчымае для аднаўленьня праграм ЭГУ ў новым фармаце. Вам проста неабходна пацьвердзіць сваё жаданьне працягнуць працягнуць сваё абучэньне ў ЭГУ, і мы знойдзем адпаведныя формы падтрымкі.

[ 08/08/2004 05:10 ]

Шаноўны Анатоль Арсеньевіч! Ці падзеляць лёс ЭГУ з цягам часу іншыя недзяржаўныя ВНУ? Тамара Храпавіцкая, настаўніца

Мне цяжка прагназаваць разьвіцьцё падзеяў у нашай адукацыі, паколькі ніякай сур’ёзнай стратэгіі ў ім знайсьці не ўяўляецца магчымым. Гэта ў шмат якіх іншых краінах адукацыя ўспрымаецца як ключавая праблема выжываньня грамадзтва. У атмасфэры працэсаў глябалізацыі, якія набіраюць сілу, мы пажадалі адасобіцца ад астатняга сьвету праз навязваньне вышэйшай школе “беларускіх стандартаў”. Гэта адназначна тупіковы шлях, які выракае цяперашніх студэнтаў на беспэрспэктыўную будучыню. Да таго ж, тыя, хто кіруе цяпер нашай сыстэмай адукацыі, знаходзяцца ў палоне архаічных стэрэатыпаў мысьленьня, паводле якога ўсё недзяржаўнае – дрэнна (альбо нават – антыдзяржаўна). У ЗША, напрыклад, найлепшыя ўнівэрсытэты – прыватныя, хаця ім дзяржава і дапамагае, паколькі і ў іх вучацца грамадзяне краіны. Нават у Нямеччыне, дзе яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў таму практыка існаваньня недзяржаўных ўнівэрсытэтаў была невядомая, іх узьнікненьне спрыяла большаму дынамізму даволі кансэрватыўнай вышэйшай школы, якая ўжо не адпавядала патрабаваньням сёньняшняга дня.

[ 08/08/2004 17:43 ] Pavazany panie Michajlau, ci baczycie Vy ciapier vostruju nieabchodnasc raszuczaha, mocnaha ahulnaha supracivu dyktatury u Bielarusi? Ci szkadujecie Vy ab svajoj raniszniaj palitycznaj pasyunasci dy marnych sprobach zastacca ubaku ad palityki? Dziakuju, Bautramiej

Думаю, што кожны павінен займацца сваёй справай, да чаго ў яго ляжыць душа.. Ніколі ў жыцьці ня меў прагі да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці і, напэўна, занадта позна пачынаць гэта ў маім ўзросьце. Так, некалі я меркаваў, што буду займацца выключна акадэмічнай дзейнасьцю і шмат намаганьняў прыклаў, каб падрыхтавацца да яе. Але час распарадзіўся па-іншаму і мне давялося быць рэктарам прыватнага ўнівэрсытэту. Шчыра кажучы, я ня вельмі ўтульна адчуваю сябе ў гэтай ролі. Маё знаходжаньне ў ёй незадавальняльна зацягнулася і некалькі гадоў таму я вырашыў, што перадам справы пераемніку., як толькі пачнецца будаўніцтва нашага ўласнага ўнівэрсытэцкага корпусу. Не дазволілі! Ну а цяпер ізноў даводзіцца вырашаць пытаньні, зьвязаныя з аднаўленьнем ЭГУ ў іншым выглядзе. Такім чынам, я зрабіўся закладнікам пэўных працэсаў. Вельмі не хацелася б, каб нехта думаў, што я не даю сабе справаздачы ў палітычных імплікацыях нават абсалютна акадэмічных заняткаў гуманітарнымі і сацыяльнымі навукамі. Бо неяк жа атрымалася, што тое, да чаго я меў дачыненьне і што выступала ў выключна акадэмічных формах, – атрымала нагэтулькі гучны палітычны розгалас?

[ 09/08/2004 13:37 ] Шаноўны спадар Міхайлаў! Па-першае, хацеў бы выказаць Вам падтрымку ў гэтай складанай для Вас сытуацыі. Па-другое, хацеў бы задаць пытаньне: Ці знаёмыя Вы асабіста з Лукашэнкам? Як і калі вы пазнаёміліся? Ці можа ў гэта справе быць нейкі асабісты аспэкт? Помста? Андрусь Беларэцкі

Дзякуй за словы падтрымкі! Хацеў бы адзначыць, што сытуацыя складаная ня столькі для мяне, колькі для тых, хто распачаў усю гэтую гісторыю. Шчыра кажучы, нават ня думаў, што хваля абурэньня па ўсім сьвеце будзе нагэтулькі магутнай. Не, з Лукашэнкам я не знаёмы і ня ведаю, чым абавязаны такой пільнай увазе.

[ 09/08/2004 17:21 ] Анатоль Арсеньевіч! Ці не забылі вы пра студэнтаў 1,5 гадзічных курсаў? Я адвучылася 1 год (2 сэмэстры) па спэцыяльнасьці Web-design. Дзе і як плянуецца вучыць нас далей? Вольга.

Вельмі вялікую колькасьць праблемаў даводзіцца вырашаць адначасова! Я абавязкова зьвяжуся з тымі, хто займаецца гэтым пытаньнем. Не губляйце, калі ласка, кантакту з унівэрсытэцкімі службамі.

[ 09/08/2004 18:09 ] Шаноўны сп.Міхайлаў, маё дзіця паступіла ў гэтым годзе ў ЕГУ на дызайнерства. Ці можна было б яму, дзіцяці, прыехаць вучыцца куды-небудзь – ў Бон, Кёльн, Амстэрдам, Брусэль, Парыж,...а галоўнае – у Антвэрпен, дзе гэтымі гадамі захоўваюся я, бацька. Памагай Вам Бог у гэтым жыцьці! З павагай А. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Цяпер мы зьбіраем інфармацыю пра ўсіх, хто не жадае страціць сувязі з ЭГУ. Нам вельмі дапамагло б, калі б Ваша дачка выказала больш канкрэтныя жаданьні адносна магчымых навучальных устаноў, каб мы маглі яе падтрымаць. Сардэчна дзякую за добрыя пажаданьні!

[ 09/08/2004 18:21 ] Паважаны сп.Міхайлаў, Як Вы лічыце, што трэба, каб сыстэма адукацыі на Беларусі выйшла на самыя высокія якасныя і дэмакратычныя стандарты ў Сьвеце,...або – Якія існуюць на Беларусі прапорцыі паміж ПАТРЭБАМІ (рэвалюцыйнай, Новай) Ідэі і простай, пасьлядоўнай, удасканальваючай Самаарганізацый адукацыі? Vadaraj

Складанае пытаньне. Ва ўсялякім разе, неабходная добрая воля тых, хто сапраўды клапоціцца аб будучым краіны і разумее, перад якімі цяжкімі выклікамі знаходзіцца наша грамадзтва, і як шмат залежыць ад якасьці адукацыі. Вельмі важна зразумець, якія радыкальныя трансфармацыйныя працэсы адбываюцца цяпер у сфэры адукацыі. Гаворка, канешне, не пра бяздумнае зруйнаваньне ўсяго таго, што існуе, на карысьць невядомаму новаму. У апошнія гады існаваньня ЭГУ мы дастаткова інтэнсіўна займаліся асэнсаваньнем найноўшых тэндэнцый эўрапейскай адукацыі і рэалізоўвалі гэты досьвед у навучальным працэсе. Але выявілася, што мы пераўтвараем унівэрсытэт у “проходной двор”...

[ 09/08/2004 23:30 ] Czy powstaje pytanie odnowienia dzialalnosci EGU na terenie RP? Na jakiej postawie bedzie adbywac sie nabor,studia i otrzymanie dyplomu? (Powodzenia Panu we wszystkim)

Мы атрымліваем цяпер шмат прапаноў аб дапамозе. Ёсьць некалькі і ад польскіх унівэрсытэтаў. Нам трэба ўзгадніць ўсе магчымасьці для стварэньня цэласнага мэханізму ўзаемадзеяньня, і толькі потым абмяркоўваць тэхнічныя дэталі. Мы былі б вельмі ўдзячныя за любую дапамогу.

[ 10/08/2004 12:34 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич! Хочу поблагодарить Вас за ЕГУ! Мне посчастливилось уиться в ЕГУ только один год, но этот год дал мне очень многое. Теперь я знаю чего я хочу, и к образованию какого уровня я должна стремиться! Спасибо Вам! Я верю, что ЕГУ будет жить! Иначе нельзя! С уважением, студентка второго курса факультета психологии, Екатерина.

Дарагая Кацярына, дзякуй за Вашы цёплыя словы! Напэўна, менавіта для такіх, як Вы, і быў створаны гэты ўнівэрсытэт. Паверце, мы далёка не пераацэньваем якасьць таго, што нам удалося зрабіць у ня самых спрыяльных умовах. Але мы прыклалі шмат намаганьняў, і тое-сёе, дзякуй Богу, ўдалося. Шчырая падтрымка нашых замежных партнэраў ёсьць вынік і заслуг нашых студэнтаў, якімі мы ганарымся. Так, ЭГУ будзе жыць! Не губляйце сувязі з намі!

[ 10/08/2004 14:04 ] Шаноўны Анатоль Арсеньневіч, скажэце, калі ласка, ў апошнія гады наколькі шмат часу Вы аддаеце непасрэдна навуковай працы? Ці не зашмат часу адымаюць адміністрацыйныя справы і розныя сустрэчы ды паездкі? Над чым Вы працуеце апошнім часам? Што было апублікавана за апошнія колькі гадоў і ў якіх выданьнях? Якія пляны на будучыню што да тэарэтычнай навуковай працы? Дзякуй! І посьпехаў Вам. Уладзімер

Вы закранулі, Уладзімер, вельмі балючую для мяне тэму. Калісьці, нават коштам свайго здароўя, я падрыхтаваў сябе да сур’ёзных дасьледаваньняў у галіне філязофіі (зьбіраў літаратуру, вывучаў мовы), мяркуючы, што надыдзе час.... Ён надышоў, і ўсе мае жыцьцёвыя сілы былі прысьвечаныя неверагодна цяжкай справе стварэньня ЭГУ, Вось і цяпер, знаходзячыся на стажыроўцы, практычна ўвесь час скарыстоўваю на адраджэньне ўнівэрсытэту. Я ня маю ілюзіяў, што пры такім рытме жыцьця можна зрабіць нешта сур’ёзнае. Хаця апошнім часам мяне вельмі прыцягвае асоба геніяльнага нямецкага мысьляра Ё.-Г. Гамана. Зьяўляючыся сучасьнікам і сябрам Канта, ён здолеў прадбачыць шмат што з таго, да чаго зьвернутае нашае мысьленьне цяпер. Калісьці ён занадта апярэдзіў свой час і таму ня быў пачуты. Але сярод ягоных прыхільнікаў такія, як Гэрдэр, Гётэ, К’еркегор і Ніцшэ! Вельмі спадзяюся, што бліжэйшым часам мне ўдасца хаця б нешта апублікаваць.

[ 10/08/2004 16:21 ] Ці мелі вы пакравіцеляў у адміністрацыі прэзыдэнта? Хто з начальства падтрымліваў ЭГУ раней? Віталь Сцяпанавіч

У розныя часы і ў самых розных інстанцыях мне даводзілася сутыкацца з дастаткова дакладным разуменьнем значнасьці таго, што мы робім у межах нашага праекту. Я ўжо не кажу, што пры стварэньні ЭГУ міністэрства адукацыі, міністэрства культуры, Акадэмія навук, Менгарвыканкам палічылі неабходным ўвайсьці ў склад заснавальнікаў, а потым неаднаразова пацьвярджалі сваё жаданьне захаваць сябе ў гэтай якасьці. Верагодна, цяпер нешта зьмянілася.

[ 10/08/2004 16:25 ] Спадар Міхайлаў, Вы бачыце Беларусь нацыянальнай дзяржавай, ці для Вас гэта проста тэрытарыяльная адзінка, "другая Расея"?

Я лічу, што даўно надышоў час перайсьці ад дэклярацыяў наконт статусу і характару дзяржаўнасьці Беларусі да канкрэтнай, напружанай працы, якая зробіць яе магчымай. Стварэньне ЭГУ, які спрыяў фармаваньню мысьленьня новага пакаленьня, і ёсьць, я лічу, неабходны элемэнт гэтай працы.

[ 10/08/2004 20:00 ] Нядаўна нехта абрабаваў вашу кватэру ў Менску. Вы думаеце, гэта звычайныя рабаўнікі альбо гэта зрабілі прадстаўнікі сакрэтных службаў? Што яны ў вас укралі? З зычэньнем посьпехаў у вашай працы, Алекс

Не хацеў бы займацца канструяваньнем гіпотэзаў з гэтай нагоды. Ва ўсялякім разе, тут вельмі шмат дзіўнага. Скралі, напрыклад, францускі ордэн “Акадэмічныя пальмы”. Беларускія грошы не ўзялі...

[ 10/08/2004 23:00 ] Моя дочь (студентка 3 курса ЕГУ, факультет искусств) находится сейчас в США по студенческой програме "Work&Travel". Может ли она рассчитывать на какую-либо помощь со стороны правительства США, с тем, чтобы она смогла продолжить обучение в США?

Я ведаю пра гэта. Якраз у гэтыя дні і гадзіны мы спрабуем вырашыць гэтае пытаньне. Пэўныя магчымасьці існуюць. Будзьце на сувязі!

[ 11/08/2004 00:46 ] Pytannie da prafesara Anatola Michajlava. Spadar Anatol, kali Vam znajomy zmiest padrucnikau pa dziarzaunaj udealohii, jak Vy acenvajecie ich merytarycnyju vartasc? Bierucy pad uvahu, sto u niekatorych padrucnikach prasouvajucca liberalnyja dy umierana adradzenskija idei, ci mohuc jany stacca, jak niekatoryja kazuc, "Trajanskim kaniom" rezymu? Jak – vodle Vasaj acenki – studenty u VNU usprymuc dziarz-idealohiju? Dziakuj. /Piotr, student filasofii, Krakau/

Аж да цяперашняга часу я быў пазбаўлены магчымасьці азнаёміцца з такімі падручнікамі. Днямі атрымаў адзін зь іх і яшчэ не пасьпеў прачытаць. Ведаю, што ўсё гэта ўжо было, з зусім канкрэтным вынікам.

[ 11/08/2004 13:01 ] Zdravstvuyte!I seuchas uchus v Danii,no ochen bu hotelos vernutsya i uchitsya doma,v Belarusi.Slyshala o vashih formah obucheniya i o vashem universitete za granitsey.Daje dumala o tom,chtobu vernutsya i postupat v vash universitet,no... Pochemu-to mne kajetsya,chto universitet budet suschestvovat,no v drugih formah.I ochen bu kak-to hotelos uchastvovat v programmah,kotorue,I prosto uverena, budet provodit vash universitet v buduyschem.S uvajeniem Tihonova Valya.

Валянціна, я мяркую, што Ваш удзел у далейшым жыцьці ўнівэрсытэту будзе вельмі карысным як для Вас, так і для ўнівэрсытэту.

[ 11/08/2004 15:57 ] Чаму у ЕГУ акрамя праваслау''я не выкладалась нiякая рэлiгiя, пры тым, што колькасць неправаслауных прыходау перавышае у Беларусi колькасць прыходау праваслауных? Гэта заiгрыванне з власцю цi вашы расейскiя каранi?

Мне падалося, што ўжо ў самой фармулёўцы Вашага пытаньня гучыць пэўная падазронасьць ў адносінах да маіх “расейскіх каранёў” нават у гэты цяжкі час, які цяпер перажывае ўнівэрсытэт. Мая маці нарадзілася ў Расеі, а бацька карэнны беларус. Але я ня думаю, што што-небудзь ў чалавеку можна выводзіць з этнічнага паходжаньня альбо чысьціні крыві. Гэта вельмі небясьпечны шлях. Што ж датычна факультэту тэалёгіі, які сапраўды прытрымліваецца праваслаўнай традыцыі, дык я б хацеў бы, найперш, зьвярнуць Вашу ўвагу на гранічную актуальнасьць асэнсаваньня хрысьціянскіх каранёў эўрапейскай цывілізацыі. Татальнае ўладараньне “навуковага камунізму” ёсьць адным з элемэнтаў ізаляцыі ўсіх нас ад тых сэнсавых пластоў культуры, па-за межамі якіх нашая ўласная інтэлектуальная адэкватнасьць зьяўляецца вельмі сумнеўнай. Праваслаўе зьяўляецца адной з галін хрысьціянства, і зусім натуральна было пачаць падрыхтоўку прафэсійных кадраў у гэтай сфэры. Магу сьведчыць, што факультэт зьяўляецца ўнікальным месцам, дзе адбываліся кантакты з прадстаўнікамі каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў. Выпускнікі факультэта працягвалі вучобу ў магістратуры і асьпірантуры ў розных, у тым ліку і не праваслаўных краінах. Хіба сам па сабе той факт, што студэнты вывучаюць шэсьць (!) моваў – не сьведчыць пра пачатак цяжкай працы па фармаваньню адмыслоўцаў з іншым мысьленьнем? Быць можа, у Вас ёсьць іншыя рэцэпты, якім чынам можна наблізіцца да рашэньня гэтай няпростай праблемы? Дарэчы, факультэт быў створаны пры іншай уладзе!

[ 11/08/2004 17:57 ] Якой фіљасофскай школы вы асабіста прытрымліваецеся?

Мяркую, што традыцыйны падзел філязофіі на накірункі і школы ў цяперашні час губляюць свой сэнс. Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў самой філязофскай думкай падвяргаюцца радыкальнаму пераасэнсаваньню такія некалі бясспрэчныя прынцыпы, што ад звыклых контураў філязофіі ўжо мала што засталося. Мне здаецца, што ў свой час мне проста пашанцавала (ніякай маёй заслугі тут няма), калі я далучыўся да надзвычай прадуктыўных спробаў зваротаў да першаасноваў мысьленьня і культуры. Мне былі і застаюцца блізкімі імпульсы, якія сыходзяць з фэнамэналёгіі, гермэнэўтыкі і гайдэгераўскай філязофіі.

[ 11/08/2004 23:10 ] Я слышала, что университет будет существовать виртуально и проводить обучение дистанционно. Это правда? Иесли да то как можно будет записаться на это дистанционное обучение? Спасибо. Так, нам прапанавалі падтрымаць больш інтэнсіўнае выкарыстаньне дыстанцыйных формаў адукацыі. У наш час, як вядома, адбываецца сапраўдная рэвалюцыя ў адукацыі, якая прадуктыўна выкарыстоўвае сучасныя інфармацыйныя тэхналёгіі.

[ 12/08/2004 07:22 ] Zdrastvuyte, Anatoliy Arsen''evich! V slazhivsheysa situacii hotelos by poluchit vash sovet. Delo v tom, chto na danniy moment v USA nahoditsya mnogo studentov EHU, kotorie zhelayut znat suschestvuet li realnaya vozmozhnost togo, chto by EHU i ego sponsory pompgli ostatsa zdes (v USA) na god na uchebu? Spasibo. Sudentka EHU, f-t psihologii, 2 kurs (v proshlom...)

Гл. мой адказ вышэй.

[ 12/08/2004 08:59 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич. Понимая всю сложность ситуации,сложившейся в Беларуси вокруг всех студентов, преподавателей, администрации ЕГУ, хотелось бы еще раз обратить Ваше внимание на тех студентов, которые сейчас находятся в США. Дело в том, что, на сколько нам известно, вопрос об устройстве на год в американские ВУЗы, а тем более о материальной поддержке пока окончательно не решен. А до начала учебного года в Беларуси остается мало времени, в случае необходимости возвращаться. Думаю, я не ошибусь, сказав, что многие из нас в растерянности. Пожалуйста, по возможности проясните эту ситуацию. Заранее благодарна, Екатерина (закончила 2 курс ф-та психологии)

Кацярына, дзякуй за пытаньне. Гл. адказ вышэй.

[ 12/08/2004 09:38 ] На Ваш взгляд какова дальнейшая судьба ЕГУ?

ЭГУ будзе існаваць і, спадзяюся, у больш маштабных формах!

[ 12/08/2004 16:39 ] Dobryi den! Ya student vtorogo kursa, kulturolog. Ya sidel na washih lekziyah s otkrytym rtom! Wsego za neskolko lekzii vy dali mne ocen mnogo! Vy vo mnogom izmenili moi wzglyad na filosofiu i voobshe na jizn! Teper menia pereweli v bgu izucat ekologiu i kurs 60 letiya pobedy, ya hocy ucitsia v EHU! Ya hocy polucat europeiskoe obrazovanie! Skajite cto s nami budet!?

Дзякуй за цёплыя словы! Якасьць маіх лекцый магла б быць істотна лепшай. Ужо цяпер, у апошнія гады, з сумам даводзіцца разумець, як шмат было недабрана ў інтэлектуальным разьвіцьці. Не губляйце і не страчвайце сябе! Праграмы па філязофіі і культуралёгіі будуць захаваныя. А Вам я абавязкова напішу праз электронную пошту!

[ 12/08/2004 17:29 ] А што дакладна Вы разумееце пад тэрмінам "Эўрапейскі ўнівэрсытэт"? Слова эўрапейскі ў Вас нават у назве? Што гэта азначае, у тым ліку ў беларускім кантэксьце? Алесь Б.

Канечне, ужо ў самім нашым назове ёсьць пэўная таўталёгія, паколькі ўнівэрсытэт як такі – гэта эўрапейскае вынаходніцтва. Але, ствараючы ўнівэрсытэт, мы меркавалі, што неабходна ажыцьцявіць сур’ёзныя намаганьні па пераадоленьні таго сэнсавага разрыву, які перашкаджаў нашаму далучэньню да фундамэнтальных каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры. Жывучы ў сьвеце, які знаходзіцца пад уплывам інтэнсіўных працэсаў ўзаемадзеяньня і глябалізацыі, мы павінны засвойваць мову той культуры, ад якой раней былі ізаляваныя. На жаль, нашае геаграфічнае месцазнаходжаньне не заўсёды ў належнай ступені падмацоўваецца сэнсавай прыналежнасьцю да эўрапейскай культуры.

[ 12/08/2004 18:56 ] Spadar Anatol, skazycie, kali laska: 1) studentami EHU z''aulajecca amal tysiacza czalaviek. U koznaha z ix josc, prynamsi, adzin z backou. Kozny z ix maje taksama xacia b adnaho siabra. Razam – heta bolsz za 3 tys. czalaviek. Czamu jany nie vykazvajuc'' ulasnaha pratestu suprac varvarskaha zakryccia, prosta, vychodziaczy na vulicu? 2) Ci zbirajeciesia Vy u taki adkazny i pieralomny momant dla Vaszaj VNU z''avicca u Miensku, kab padtrymac'' studentau i vykladczykau? 3) Jak pasouvajecca sprava stvarennia Univiersiteta u vyhnanni? Nakolki heta realna? Dziakuj vialiki, Studentka, jakaja mahla b zaraz vuczycca u EHU

1) Я думаю, што я не магу дыктаваць сваёй воляй ажыцьцяўляць і прапаноўваць то, што яны самі павінны вырашаць.

2) Я зьбіраўся вярнуцца ў Менск у пачатку жніўня, але паколькі трэба вельмі інтэнсіўна працаваць над адраджэньнем унівэрсытэту, мой побыт тут больш важны для адраджэньня ўнівэрсытэту. Ня бачу вялікага сэнсу, калі я буду стаяць з транспарантам і патрабаваць аднаўленьня ўнівэрсытэту. У мяне тут унікальныя магчымасьці, каб працягнуць жыцьцё ўнівэрсытэту.

3) Гэта вельмі рэальна. Шчыра кажучы, я не чакаў такой ступені салідарнасьці і падтрымкі гэтага праекту. Францыя, Польшча, Нямеччына, Расея, Літва, Баўгарыя, я не магу нават назваць усе краіны і ўсе фонды, якія ўжо гатовыя падтрымаць гэты праект.

[ 13/08/2004 13:09 ] Dear Prof. Michailov, the rapid closure of EHU still leaves the public guess about the reasons behind. May it be the fact that the University was estblishing more direct (and indirect) and efficient contacts with european embassies then the Foregn Ministry, Assembley or the President himself? It is known that your students sometimed make it to be employed by the Commission of the EU, so do you think that the competition to the state is the reason-? Thank you

Мне вельмі цяжка здагадацца, чаму гэта адбылося. Маё падазрэньне – гэта вынік інтэлектуальнай неадэкватнасьці тых, хто распачаў гэтую непрыгожую гісторыю.

[ 13/08/2004 15:11 ] I shto z getaga? shto vas zachinili?

Не разумею вашага пытаньня.

[ 13/08/2004 16:35 ] Что вы намерены дальше делать?

Прыкласьці ўсе намаганьні для далейшага існаваньня ЭГУ.

[ 13/08/2004 19:38 ] На мой погляд, ЭГУ – гэта лепшае з таго, што ёсць у нас у краіне.Ці магчыма яшчэ што-ліба зрабіць дзеля таго, каб ён існаваў і далей, а лепей – заўсёды? Трэба рабіць нешта, а не сядзець і проста сумаваць!!! Мы, студэнты ЭГУ, зробім дзеля гэтага ўсё магчымае і немагчымае!!!!! ЭГУ павінен і будзе жыць!!! студэнтка ЭГУ, Ірына

Я вельмі крануты вашай шчырай гатоўнасьцю і ў найбліжэйшы час напішу Вам асабіста па імэйлу пра тое, як бы мы маглі з Вамі дзейнічаць.

[ 13/08/2004 22:59 ] просто не вопрос...благодарность за всё что Вы сделали для ЕГУ!!! Огромное человеческое спасибо!!!! студентка ЕГУ 2 курса фак-та права

Гэта мяне вельмі кранае. Дзеля такіх студэнтаў мы гэта ўсё і рабілі.

[ 14/08/2004 00:29 ] Собираетесь ли Вы посетить Беларусь в ближайшее время? Как выпускнику ЕГУ интересно было бы вновь собраться и пообщаться всем коллективом Университета (преподаватели, студенты, выпускники).

Канечне, я зьбіраюся. Але толькі пасьля таго, як будзе праведзеная папярэдняя работа па адраджэньні ЭГУ.

[ 14/08/2004 06:58 ] Я,была на выборах в последний раз,но за меня уже успели проголосовать и даже подпись поставили,разве это выборы??? У апошняй частцы пытаньня ёсьць і адказ.

[ 14/08/2004 07:01 ] Сдравствуйте Я студент Егу(фит), нахожусь в данный момент в Нью Йорке и хотел бы узнать, возможно ли получение грантов на образование в каком либо Американском университете.

Учора мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне. І ўжо сёньня мы павінны атрымаць канкрэтныя прапановы. Мы маем усе адрасы студэнтаў, якія ў гэтым зацікаўленыя.

[ 14/08/2004 10:06 ] Uvazhajemyj Anatolij Arsen''jevich! Pishet vam Irina Adashkevich (uchastnk Tour d''Europe, byvshij FIT-3). Ja, v svoju ochered'', hotela by vyrazit'' glubochajshije soboleznovanija po povodu proizoshedshego s rodnym EGU. V dannyj moment ja nahozhus'' v Kill Devil Hills, Outer Banks, NC. Vyletaju domoj iz New York''a 30 avgusta. Eto, konechno, naivno, no, mozhet byt'', Vam nuzhna byla by moja pomoshch v chom-nibud'' do mojego ot''ezda? Chto-nibud'' peredat''? Ja predstavlyaju kak Vy mnogo sdelali dlya nas, i kak mnogo staraetes'' sdelat'' sejchas. Ja byla by rada okazat''sya poleznoj Vam. Moj dom. telefon v USA: XXXX-XXXX-XXXXX (рэдагавана рэдактарам svaboda.org). S nailuchshimi pozhelanijami, Irina Adashkevich

Вялікі дзякуй. Я сёньня затэлефаную Вам па гэтым тэлефоне.

[ 14/08/2004 10:58 ] Чаму ў Вашым універсітэце ніколі не былі ў пашане беларуская мова і беларуская культура ? Ці прызнаеце Вы права беларускай культуры развівацца без панславісцкага ўціску, аднавіўшы традыцыйныя сувязі з заходнеславянскім светам ? Алесь Белы, Менск

Мяне трывожыць такая фармулёўка пытаньня. Ня думаю, што нехта можа ўзурпаваць права адвучаць ад беларускасьці кагосьці іншага. Усё, што мы робім, я думаю, не без посьпеху, робіцца дзеля Беларусі. Калі ёсьць тыя, хто маглі-б выкладаць права, эўрапейскае права, эўрапейскую філязофію на беларускай мове – мы з задавальненьнем будзем зь імі супрацоўнічаць. Наша місія, мэта і задача – прыўнесьці ў беларускую культуру каштоўнасьці эўрапейскай цывілізацыі. І гэта можа ісьці толькі на карысьці нашай краіне.

[ 14/08/2004 11:39 ] Как Вы относитесь к русификации Беларуси?

Я думаю, што будучыня любой культуры – у яе шматгалосьсі, у адкрытасьці датычна імпульсаў зь іншых культураў. І калі ў рускай культуры ёсьць каштоўнасьці, якія карысныя для беларускай культуры, яны павінны быць засвоеныя.

[ 14/08/2004 11:43 ] Есть ли вероятность студентам,находящимся сейчас в США,остаться учиться на льгоных условиях?Что для этого нужно сделать?Каким образом достойно закончить учёбу?

Глядзіце мой адказ вышэй.

[ 15/08/2004 00:07 ] Дзень добры, Анатоль Арсеньевіч! Справа ў тым, што я мела шчасце навучацца на факультэце мастацтваў ЭГУ чатыры гады, і зараз паўстае пытанне, ці ёсць сэнс заставацца на Радзіме, каб атрымаць дыплём ЭГУ, і ці будзе гэты дыплём ЭГУ прызнаны за мяжой, або час пачаць навучанне ізноў?

Вы маеце рэальны шанец завяршыць сваё навучаньне, атрымаць дыплём ЭГУ, які будзе прызнаны ў замежжы. Мы з Вамі выйдзем на сувязь.

[ 15/08/2004 09:07 ] Шаноуны спадар Анатоль! Калi год таму "у мэтах АПТЫМIЗАЦЫI навучальнага працэссу" лiквiдавалi Беларускi Дзяржауны Гуманiтарны Лiцэй, цi задумвалiся Вы, што цмоку будзе патрэбна новая ахвяра? Дзякую, Вера

Ужо і тады мы ведалі, што хмары над намі згушчаюцца. Але мы лічылі неабходным трымацца да апошняга. Іншай магчымасьці ў нас папросту не было.

[ 15/08/2004 20:32 ] Budete li vi uchastvovat v parlamentskix viborax???

Вельмі нечаканае для мяне пытаньне. Канечне, не! Я думаю, што ў гэтым пытаньне праглядаецца пэўная недаацэнка таго, чым я мог бы быць карысны ў іншых сфэрах. Я маю на ўвазе, выкладаньне й акадэмічную дзейнасьць, якая ня менш значная, за палітыку.

[ 15/08/2004 20:33 ] pocnemu bi otkrit universitet skazhen v Smolenske ili v Bilnuse???

Дзякуй за ідэю. Мы маем некалькі варыянтаў, і мы над імі думаем і працуем.

[ 15/08/2004 20:37 ] Kak vi dumaete reschenie zakrit Universitet prinimalos po rasporjzheniu Presidenta ili ministr sam ego prinjl???

Думаю, што канечне ж, гэта ня ёсьць рашэньне міністра. Але трэба прызнаць, што ён выконваў яго з "належнымі" імпэтам і так няўклюдна, што дасягнуў адваротны вынік, ад таго, якога жадаў. Магу засьведчыць, што цяпер імя міністра Радзькова стала вядомае ва ўсім сьвеце. Ну што-ж, кожны дасягае вядомасьці адпаведным чынам.

[ 15/08/2004 20:40 ] Ne schitaete li vi sebj chelovekom izgnannim iz Belarusi??? Ne povtorjet li belorusskaj vlast sudbu USSR i skolko po vaschemu rezhimu ostalos suchestvovat???

Канечне, я не чакаў, што мае цалкам прафэсіянальныя інтарэсы (філясофія) могуць выклікаць гэткую неадэкватную рэакцыю ўладаў. Што датычыць лёсу СССР, то я думаю, любая ўлада павінна быць у стане быць пераканаўчай інтэлектуальна. Праява сілы ёсьць прызнакам слабасьці. Як доўга гэта будзе цягнуцца, залежыць толькі ад нас.

[ 15/08/2004 20:41 ] Kogo vi videte realnim kanditom na post glavi gosudarstva v 2006 godu???

Я думаю, што ў любой дзяржаве ёсьць дастатковая колькасьць дастойных людзей, якія б пасьпяхова маглі б выконваць гэтую функцыю. Беларусь ня ёсьць выключэньнем.

[ 15/08/2004 21:23 ] Почему Вас не было со студентами во время всех происходивших волнений?

Таму што я вельмі хвалююся наконт іх далейшага лёсу. І тут я магу зрабіць для іх нашмат больш, чым там, дзе мой голас ня быў бы пачуты.

[ 16/08/2004 01:37 ] EHU was eastablished with the idea to educate Belarusians in western values so that after their graduation the students would spread these concepts in their country. With the relocation of EHU outsite Belarus,how Belarusian society would benefit considering the fact that the present government would try to (1) block those students'' retun home (2)refuse to recognize their diplomas. Thank you. Arthur

Паколькі ж мы былі выціснутыя зь Беларусі, мы ня маем ніякай іншай магчымасьці. У атмасфэры сучаснай глябалізацыі сьвету, той хто будзе рабіць ЭГУ ў выгнаньні, будзе вельмі эфэктыўным і для Беларусі. Я думаю, мы жывём у такі час, калі так званыя "прызнаныя дзяржавай" дыплёмы страчваюць сваю вартасьць. Вартасьць будуць мець тыя дыплёмы, якія будуць забясьпечаныя _ведамі_.

[ 16/08/2004 02:48 ] Як філосаф, падзяліцеся сваімі думкамі па глябальным пытаньнем для Беларусі. Якая будучыня ў нашай незалежнасьці? Якая будучыня адносінаў паміж Эўропай і Беларусьсю? Ці войдзем мы калі-небудзь у Эўразьвяз? Што будзе зь беларускай культурай і мовай? Ці выжывуць яны і якім чынам? Загадзя вялікі дзякуй. А.Б.

Я не адчуваю сябе ў стане адназначна і ляканічна адказаць на самой справе глябальныя пытаньні, якія задаў аўтар. Але я глыбока перакананы, што мы павінны прыкласьці ўсе намаганьні, для таго, каб узараць інтэлектуальную глебу, ствараць той неабходны культурны слой, гумус, датычна якога, усё астатняе, пра што і кажа аўтар пытаньня, зьяўляецца магчымым. Я думаю, каб адказаць на ўсе гэтыя пытаньні, трэба асобныя ўмовы.

[ 16/08/2004 11:13 ] 1. Изменилось или нет ваше отношение к необходимости политического действия в таких случаях как Ваш? 2. Почему на Ваш взгляд нет студенческой консолидации? 3. Депутат Парфенович в газете "Время" на вопрос "Почему боятся Лукашенко чиновники" ответил пародоксально. Мол, не боятся они Лукашенко, а боятся, что сорвется очередной куш, который возможен лишь для тех, кто при власти. Вопрос: Какой по вашему доход высших чиновников в Беларуси, если они так легко терпят унижения? С уважением, В.Французов

1. Я па-ранейшаму настойваю, на абумоўленасьці любых палітычных дзеяньняў нашым уласным інтэлектуальным багажом і якасьцю. Я мяркую, што нам неабходна максымальна ўзаемадзейнічаць у гэтай сфэры, не шукаць віноўных, не абвінавачваць адна аднаго.

2. Студэнцкая кансалідацыя павінна расьці не па ўказцы кіраўнікоў унівэрсытэтаў, а знутры, ад саміх студэнтаў.

3. Гаворка ідзе ад здольнасьці кожнага з нас захоўваць сваю чалавечую годнасьць.

[ 16/08/2004 11:52 ] Какая судьба ждет преподавателей ЕГУ? Отправятся ли они в изгнание или будут искать себе другую работу? Не будут ли у них проблемы с трудоустройством?

Я думаю, што праблемы, напэўна, будуць. Але кожны зь іх павінен сам вызначыцца наконт свайго далейшага лёсу. З тымі, хто гатовы працягваць работу ў рамках ЭГУ, мы гатовыя супрацоўнічаць.

[ 16/08/2004 12:05 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич! Согласны ли Вы с мнентем, что поведение нынешней власти в Беларуси стало возможным из-за крайней трусости и забитости белорусов как нации? Спасибо.

Гэта пытаньне ўтрымлівае дастаткова небясьпечныя імплікацыі. Я мяркую, што перад тым, як прад''яўляць прэтэнзіі да іншых, кожны з нас павінен прад''явіць падвышаныя прэтэнзіі да сябе самога. На вялікі жаль, і ў некаторых палітычных дзеячоў праглядаецца скарга "народ – ня той". Я лічу, што палітыкі ня маюць права гаварыць такім чынам. Яны павінны знаходзіць шляхі ўзаемадзеяньня з тым народ, які ёсьць. Да таго ж, тыя, хто дазваляе сабе такое сьцвярджаць, сам зьяўляецца прыхаднем зь іншых сусьветаў, не зьяўляецца часткай гэтага народу. Паўтараю, яны павінны мець высокія патрабаваньні да саміх сябе.

[ 16/08/2004 21:01 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич, можно ли было, по Вашему мнению, достичь компромисса с властями и сохранить ЕГУ в Минске. Палитра белорусских вузов сильно поблекла с его закрытием. С уважением, С.В.Лукин

З свайго боку мы зрабілі ўсе намаганьні дзеля захаваньня ЭГУ. Як вядома, нас нават некаторыя папракалі ў тым, што мы дзейнічаем занадта не канфрантацыйна. Аказалася, што гэтага было не дастаткова. Рашэньне было прынятае ня намі.

[ 16/08/2004 22:45 ] Патлумачце, калі ласка, Вашае выказваньне "мысьленьне па-беларуску немагчымае" Марцін, Гомель

Я такога не казаў. Але я лічу, што ў любой мове з прычыны гістарычнага лёсу існуе палітры паняткавых сродкаў, якая павінна пастаянна распрацоўвацца і памнажацца. Праблема перакладаў, напрыклад, твораў Гегеля альбо Гайдэгера, на беларускую ці нават на расейскую мову зусім ня простая задача. Мы можам сутыкнуцца, што мы вымушаны будзем стаць саўдзельнікамі творчага працэсу, ня толькі ў мове, але і ў самой філязофіі. Занадта было б проста, калі б у любой мове ўжо існавалі ўсе гэтыя паняцьці для перакладу.

[ 16/08/2004 22:50 ] Вядома, што некалькі эўрапейскіх унівэрсытэтаў прапанавалі падтрымку студэнтам ЭГУ. Чаму ЭГУ прыняло толькі прапанову Ўнівэрсытэту Віядрыны? Чаму ніхто ў ЭГУ не паведамляе ці неахвотна паведамляе студэнтам пра прапановы, якія паступаюць ад эўрапейскіх унівэрсытэтаў? Андрэй, тата студэнта

Мы яшчэ знаходзімся ў працэсе збору інфармацыі. Цяпер цяжкі час. Цяпер – лета. Але прапановы ёсьць і будуць. І ніхто іх утойваць ня будзе. Гэта ўсё для студэнтаў.

[ 16/08/2004 23:40 ] Можете ли вы утверждать, что стали находить себя философом, живя в Германии? Согласны ли вы с тем, что для становления философского мышления необходимо окунуться в отличную от первоначальной культурную ситуацию, сменить повседневность? В этом свете, чего можно пожелать тем студентам и молодым преподавателям философского факультета ЕГУ, которым так или иначе придется искать продолжения своей учебы за границей?

Я згодны з тым, што сутыкненьне з гарызонтамі іншай культуры, спрыяе абуджэньню самастойнасьці нашага мысьленьня. І нямецкая культура для філёсафа ёсьць безумоўна неабходнай.

[ 16/08/2004 23:41 ] Сейчас все говорят о кризисе модерного университета. В Беларуси этот кризис усугубляется косностью власти. Считаете ли вы возникшую в результате этого комплексного кризиса концепцию университета, как лишенного почвы, виртуального единственно возможной? Каковы на ваш взгляд сегодня перспективы института ученичества, выдвижения на передний план отношений учитель-ученик? Будет ли закрытие ЕГУ катализатором роста интеллектуального сектантства в Минске?

Я прызнаю, рэзоннасьць пытаньняў, але адчуваю, што немагчыма ляканічна адказаць на гэтыя пытаньні ў рэжыме онлайн, з прычынаў абмежаваньня часу.

[ 17/08/2004 01:54 ] Что будет с художественной галереей ЕГУ? За годы ее существования там состоялось очень много неординарных мероприятий. Минск лишится теперь этого центра или есть планы поддержать галерею в рамках какого-то проекта?

Вельмі прыкра, што галерэі болей няма. Пакуль я не гатовы, у якіх формы яе можна будзе аднавіць. Але мы зробім усё дзеля гэтага.

[ 17/08/2004 10:51 ] Паважаны Анатоль Арсеньевіч! Як вы ставiцесь да слоў: "Калi не цiкавiшся палiтыкай, яна цiкавiцца табою". У ЭГУ заўсёды былi высокiя кошты навучання – вучылiся там дзецi бiзнэсоўцаў ды чынуш – такiя ня пойдуць на барыкады, як лiцэiсты. Цi змянiлiся Вашыя погляды адносна грамадзянскай пазiцыi, альбо трэба на ўсё паглядаць філязофічна? Дзякуй, Xander

Трохі дзіўна чуць, што ў нас вучыліся дзеці чынуш і багатых людзей. Дзякуючы супрацоўніцтву з замежнымі фондамі, намі былі падтрыманы сотні і нават тысячы студэнтаў зь бедных сем''яў. У нас многія навучаліся бясплатна. Многія атрымвалі стыпэндыі, сацыяльную падтрымку. Гэта абсалютна неадэкватнае ўяўленьне аб тым, што ў нас адбывалася. Што датычыць палітычнай заангажаванасьці, няма нічога ў грамадзтве, што ня мае палітычнага эфэкту. Я лічу, што нашае ўключэньне ў сэнсавыя далягляды эўрапейскай культуры, у якіх мы сёньня знаходзімся, дзякуючы шматлікім прычынам, могуць забясьпечыць іншую якасьць палітычнага жыцьця, а не яго імітацыю. Калі нехта мае рэальныя канкрэтныя прапановы, як гэта рабіць, мы будзем толькі радыя гэтаму.

[ 17/08/2004 14:45 ] Cтудэнты ЕГУ увесь час адмаўляліся адкрыта выказваць сваю пазіцыю, адмаўляліся прымаць удзелы ў такіх акцыях, як "Чанобыльскі шлях", спасылаючыся на тое, што яны не прымаюць удзел у палітычных мерапрыемствах. Нібыты, палітыка – гэта бруд, а яны "белая косць", грамадзяне сусьвету. Нехта казаў, што менавіта ў асяродзе студэнтаў ЕГУ зарадзіўся жарт: "ЕГУ – это не вуз, а средсто передвіженія". Вам не падолася, што яны проста здалі "свой вуз"? Нельга жыць у такой краіне, як нашы і быць над палітыкай. Вольга Сідарчук

Катэгарычна ня згодны з такой інтэрпрэтацыяй паводзінаў нашых студэнтаў. Па маім глыбокім перакананьні, якасьці палітычнага жыцьця абумоўленая інтэлектуальным патэнцыялам, якога нам усім бракуе. У Эўропе гэтая інтэлектуальная традыцыя разьвівалася цягам стагодзьдзяў. Мы ўжо дабіліся вельмі нэгатыўных вынікаў, шляхам павярховага актывізму. Тая ступень патрыятызму, якая паказваецца нашымі студэнтамі ў дачыненьні да роднай краіны, ня можа падвяргацца ніякаму сумневу.

[ 17/08/2004 14:53 ] Анатолий Арсеньевич! Не бросайте наших детей, сделайте всё возможное, чтобы Ваши философы доучились! Дети растеряны и потеряны, а родители не настолько богаты, чтобы продолжить обучение детей в Университетах за рубежом... В Беларуси же предлагают нечто другое, если предлагают. Ваши студенты, "устроенные" в госвузы ожидают предвзятости, гонений и отчисления в конце-концов... Так что не всё ещё решено, не забывайте о нас! Спасибо! Артём Абакумов, отец.)

Можаце быць упэўненым. Я ясна бачу сытуацыю. Паверце, гэта ня проста гучная фраза. Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць.

[ 17/08/2004 15:01 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич, дорогой наш Ректор! У нас всех большое горе …..боль…...потрясение… Но есть и надежда …..осталась вера…. Какую реально помощь оказать и чем можно помочь Вам в это время? Мама студентки 4 курса факультета психологии ЕГУ

Па-першае, дзякуй за разуменьне і спачуваньне. Я прыкладаю ўсе намаганьні, каб аднавіць у новых формах. Трымайце сувязь з намі. Можаце даць свае каардынаты, мы зьвернемся да Вас з канкрэтнымі прапановамі.

[ 17/08/2004 15:14 ] Что произойдет со Скандинавским Центром который базировался на базе ЕГУ? Спасибо!

У рамках цэласнай стратэгіі па адраджэньні ўнівэрсытэту гэты цэнтар будзе існаваць далей.

[ 17/08/2004 15:19 ] Дзякуй вам асабіста за вашую пазыцыю. У гэтым "зачыненні" уладам (дакладней--канкрэтным людзям) не ўдалося выглядаць прыстойней, чым яны есць на самой справе. Наколькі я ведаю, ЕГУ усе ж такі будзе існаваць як даследчы цэнтр. Ці будуць там нейкія праграмы, накіраваныя непасрэдна на правінцыйныя ўніверсітэты? Мне здаецца, раней гэтага (супрацоўніцтва з правінцыйнымі ўніверсітэтамі) Еўрапейскаму Гуманітарнаму не хапала.

Я думаю, мы зрабілі ня ўсё магчымае, але была зробленая праца, была праграма падтрымкі стыпэндыямі й сацыяльнай падтрымкі студэнтаў з рэгіёнаў. Мы супрацоўнічалі зь некаторымі рэгіянальнымі ВНУ і досыць пасьпяхова. Але згодны, што працу гэтую трэба працягваць.

[ 17/08/2004 15:22 ] УВАЖАЕМЫЙ АНАТОЛИЙ АРСЕНЬЕВИЧ!БУДЕТ ЛИ ПРОДОЛЖЕНА ПРАКТИКА ОБЩЕНИЯ С ВАМИ В ДАННОМ ФОРМАТЕ? СУЩЕСТВУЕТ ЛИ ВОЗМОЖНОСТЬ ПЕРЕВОДА НАШИХ СТУДЕНТОВ В ЗАРУБЕЖНЫЕ ВУЗЫ ДЛЯ ПРОДОЛЖЕНИЯ ОБУЧЕНИЯ?

Ня вельмі звычнае для мяне гэтая камунікацыя, калі ня бачу суразмоўцы. Але гэтая сувязь нам вельмі патрэбная. Існуе магчымасьць пераводу. І ў бліжэйшыя дні мы пачнем прапаноўваць кожнаму студэнту нейкія варыянты. Пакуль вядома, што каля 40 студэнтаў могуць быць разьмешчаны тут, у ЗША. Да 100 студэнтаў ужо гатовая прыняць Нямеччына. Польшча гатовая прыняць усіх нашых студэнтаў. Я нават прыемна зьдзіўлены такога кшталту радыкальнасьцю. І я буду абмяркоўваць пытаньне ўладкваньне ў Амэрыканскі ўнівэрсытэт у Баўгарыі (AUBG).

[ 17/08/2004 15:47 ] Уважаемый Анатолий Арсеньевич!Предстоящий год будем жить ожиданием возрождения ЕГУ, где-бы нам не пришлось временно продолжать обучение...Поддерживаете-ли Вы усилия преподавателей ЕГУ по переводу студентов в БГУ? студентка 2 курса ЕГУ, Мария Мы не хацелі бы рызыкаваць лёсам студэнтаў. І нейкі прыстанак для іх, напэўна, неабходны. Але ў далейшым трэба будзе вырашаць, дзе і ў якіх формах працягваць сваё навучэньне. У бліжэйшы час на новым вэбсайце ЭГУ мы будзем выступаць з канкрэтнымі прапановамі.

[ 17/08/2004 15:53 ] Дзень добры, сп.Анатоль. Вельмі шкада, што зачынілі ЭГУ. Асабіста ведаю маладых людзей, хто скончылі гэтую установу: прыстойныя людзі з розумам у галаве. Але вось адна асоба ня дае рады уладкавацца на выкладчыцкую працу ва унівэрсітэт, бо у дыплёму няма сьведчаньня пра навучаньне беларускай мове. Чым Вы можаце дапамагчы ці што параіце? Дзякуй. Посьпехаў Вам і нам у стварэньні якаснай айчыннай адукацыі. Ulad.

Не зусім зразумеў Вашае пытаньне. Гатовы вярнуцца да яго і адказаць. Мой e-mail ёсьць у рэдакцыі Радыё Свабода.

[ 17/08/2004 16:02 ] Вопросы от корреспондента "Белорусской деловой газеты" Александра Даутина: 1. Не собираетесь ли Вы, когда приедете в Беларусь, заняться политикой и к какой бы политической группе могли бы примкнуть? 2. Не предлагают ли Вам политическое убежище? 3. По некоторой информации, при назначении А.Радькова министром образования ему была поставлена задача: подготовить почву для снятия А.Козулина и "разобраться" с ЕГУ. Слышали ли Вы что-нибудь об этом и могли бы прокомментировать?

1. Не, не зьбіраюся. У мяне ніколі не было палітычных амбіцыяў, яшчэ зь дзяцінства. І, пэўна, занадта позна штучна ў сабе іх генэраваць. І калі сфэрай маіх прафэсійных інтарэсаў, была эўрапейская філясофія, то нікому ж ня прыйдзе ў галаву, патрабаваць ад палітыка, каб ён пачаў чытаць лекцыі па філязофіі. Кожны павінен рабіць сваю справу. Я настойваю на тым, што ў сфэры гуманітарных ведаў ёсьць шмат нагэтулькі значнага для якасьці палітыкі, што ігнараваць гэтую сфэру гуманітарных ведаў, мы проста ня можам сабе дазволіць. І нашая палітычная дзейнасьць будзе імітацыяй, вельмі павярхоўнай і прымітыўнай. І вынікі будуць адпаведныя.

2. Прапаноўваюць. Але я ня згодны.

3. Чутак было вельмі шмат. І самых розных. На жаль, гэта дыскрэдытуе нашыя афіцыйныя ўлады. Калі нічога яснага не гаворыцца, але ўсе карыстаюцца толькі чуткамі. Я ня ведаю каму, у чыю галаву, магла прыйсьці думка зьнішчыць праграмы, якія спрыялі стварэньню пазытыўнага іміджу Беларусі. І ў мяне ўзьнікае пытаньне. Калі і ў іншых сфэрах дзейнічаюць такім чынам, то на якую будучыню мы можам спадзявацца?

[ 17/08/2004 16:14 ] Szanouny spadar Michajlau, ci razgliadajecca magczymasc'' adnaulennia franka-belaruskaha fakulteta u adnoulennym EHU? Vialiki dziakuj za adkaz Так. Разглядаецца. Мы зараз абмяркоўваем гэта зь Міністэрствам замежных справаў Францыі. Гэта праект ва Ўсходняй Эўропе, якім МЗС Францыі вельмі ганарыўся, і ў бліжэйшы час будзе рашэньне.

[ 17/08/2004 16:14 ] Спадар Мiхайлаў, Мiнiстр адукацыi патлумачыў зачыненне Вашага ВНУ тым, што Вашыя выхаванцы папаўняюць лiк беспрацоўных. Пракаментуйце, калi-ласка, гэтую заўвагу. Акрамя таго, хацеў бы спытаць цi маеце Вы на самой справе нейкiя палiтычныя амбiцыi! Дзякую

Выпускі факултэтаў нашага ўнівэрсытэту нагэтулькі ня значнымі, часам, напрыклад, былі выпадкі 2-3 чалавекі, што сьмешна казаць пра павелічэньне шэрагаў беспрацоўных. У дадатак да ўсяго, што ж гэта за беспрацоўныя, якія апрача асноўнай прафэсіі, валодаюць прафэсійна прынамсі дзьвюмя замежнымі мовамі. У нас, што, занадта вялікая колькасьць такіх спэцыялістаў? Але калі ў міністра так баліць душа, наконт беспрацоўных, то як быць з тымі, хто цяпер аказаўся на вуліцы? Гэта сотні людзей. Тысяча студэнтаў. За гэта нехта будзе несьці адказнасьць? Палітычных амбіцыяў няма і не было.

[ 17/08/2004 16:27 ] Kak vi otnostes k viske doktora Flowersa iz UK. Ne svjzani li arest Bondazhevskogo i visilka Flowersa? Pochemu Belarus boitsj pravdi v voprose Chernobilskoi katastrofi??? Мне вельмі цяжка меркаваць адсюль пра сытуацыю з Флаўэрзам, зь якім я знаёмы. Гэтае пытаньне трэба задаць тым, хто яго выслаў.

[ 17/08/2004 16:43 ] Канфэрэнцыя скончылася. Усім дзякуй за ўвагу. Вэб-рэдактар

Па-першае, я прыношу прабачэньні, што не на ўсе пытаньні я змог адказаць, а на некаторыя адказаў недастаткова поўна. Рэжым онлайн наклаў свае абмежаваньні. Глыбокая падзяка ўсім. Усім, хто адгукнуўся на гэтую надзвычай актуальную тэму. Адукацыя – гэта ключавая праблема разьвіцьця грамадзтва. І тая колькасьць пытаньняў, і тая цікавасьць, які быў паказаны тут, паказалі, наколькі вялікая ёсьць патрэба ў кантактах і камунікацыі, і наколькі мы павінны выхоўваць у сабе гатовасьць і здольнасьць слухаць і пачуць голас іншага. Я гатовы да працягу гэтай камунікацыі ў любым формах. Дзякуй.
XS
SM
MD
LG