Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам ў дэпутаты Валерыя Леванеўскага


Ул. інф. Гарадзенскі прадпрымальнік Валер Леванеўскі знаходзіцца пад вартай. Леванеўскі абвінавачваецца ў абразе прэзыдэнта.

Акруговая камісія не зарэгістравала яго ініцыятыўную групу, спасылаючыся на адсутнасьць асабістай заявы патэнцыйнага кандыдата.

Старшыня акруговай камісіі заявіў, што ня змог спраўдзіць намеру Леванеўскага балятавацца, бо ня ведаў, дзе яго шукаць у турме. Аднак Цэнтарвыбаркам палічыў гэтую пазыцыю неабгрунтаванай. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла, што няма абмежаваньня на вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты асобаў, што знаходзяцца пад вартай, да таго ж, паводле Ярмошынай, ніводзін закон не патрабуе, каб прэтэндэнт прыходзіў на рэгістрацыю сваёй групы асабіста.
XS
SM
MD
LG