Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тбілісі: "Грузія ня хоча вайны, але гатовая да яе"


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі ўрад заклікаў варагуючыя ў грузінска-асэцінскім канфлікце бакі паказаць вытрымку ды аднавіць перамір’е, якое было парушанае пасьля забойства двух грузінскіх жаўнераў. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што амэрыканскія дыпляматы ў Вашынгтоне і Тбілісі працягваюць сустракацца з расейскімі і грузінскімі афіцыйнымі прадстаўнікамі, каб ахалодзіць напружанасьць вакол сэпаратысцкай прарасейскай Паўдзённай Асэтыі. Між тым Грузія папярэдзіла ўлады ў Цхэнвалі, што калі тыя ўцягнуць у канфлікт значныя вайсковыя сілы, дык Тбілісі адкажа на гаэта адпаведным чынам. Міністар абароны Грузіі Георгі Барамідзэ сказаў, што грузінскае войска гатовае да дзеяньняў, калі паўтарацца замахі супраць этнічных грузінаў. (Барамідзэ) “Мы зробім усё магчымае, каб пазьбегнуць вайны. Вайна не адпавядае інтарэсам грузінскага ўраду і мы яе ня хочам. Але калі вайна стане непазьбежнай мы адкажам на выклік тых, хто хоча ваяваць супраць нас. Тут Грузія, гэта нашая краіна і тут нашыя людзі”. Тбілісі абвінавачвае Расею ў падтрымцы сэпаратысцкіх памкненьняў Асэтыі.
XS
SM
MD
LG