Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галадоўка вязьняў-палестынцаў


ГАЗА. На Заходнім беразе Ярдану і ў самім Ізраілі працягваецца галадоўка палестынскіх вязьняў, якія пратэстуюць супраць дрэнных умоваў утрыманьня ў турмах. З гэтай нагоды прадстаўнік палестынскіх уладаў Махамэд Сабайх заявіў. (Сабайх) “Сярод вязьняў ёсьць дзеці, цяжарныя жанчыны і параненыя. Шмат хто знаходзіцца ў вязьніцах цягам двух-трох гадоў без усялякага суду”. У сваю чаргу ізраільскія прадстаўнікі кажуць, што насамрэч палестынскія ўлады не цікавяцца лёсам вязьняў, і менавіта таму яны вымушаныя ісьці на такія радыкальныя крокі, як галадоўка.
XS
SM
MD
LG