Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Нацыянальнай канфэрэнцыі Іраку на шляху у Нэджэф


БАГДАД. Дэлегаты Нацыянальнай канфэрэнцыі ў Іраку даслалі каля 50-ці прадстаўнікоў у горад Нэджэф, каб заклікаць рэлігійнага лідэра Муктаду Ас-Садра спыніць баі супраць амэрыканскіх і ірацкіх сілаў. У Нэджэфе тым часам працягваюцца сутыкненьні. Раней сотні дэманстрантаў абкружылі жывой заслонай мячэць Імам Алі. Іран сёньня зьвярнуўся да Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў з прозьбай умяшацца, каб спыніць баі у Нэджэфе. Ватыкан паведаміў, што прапаноўвае пасярэдніцтва у вырашэньні канфлікту. Тым часам за апошнія суткі ў Іраку загінулі 19 чалавек і былі параненыя 101 чалавек.
XS
SM
MD
LG