Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя у Венесуэле не прызнала вынікі рэфэрэндуму


КАРАКАС. Палітычная апазыцыя у Венесуэле не прызнала вынікі рэфэрэндуму аб даверы прэзыдэнту Уга Чавэсу. Паводле апазыцыі, вынікі рэфэрэндуму былі сфальсіфікаваныя. 59 працэнтаў выбаршчыкаў – за тое, каб прэзыдэнт Чавэс застаўся на два гады свайго цяперашняга тэрміну. Актыўнасьць удзелу у рэфэрэндуме – 94 працэнты. Чавэс раней заклікаў сваіх апэнантэў прызнаць вынікі і супрацоўнічаць зь ім дзеля лепшай будучыні Венесуэлы. Вынікі рэфэрэндуму прызналі Эўрапейская камісія і міжнародныя назіральнікі, у іх ліку – і былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр.
XS
SM
MD
LG