Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загінуў знакаміты чэскі хакейны трэнэр


ПРАГА. Іван Глінка, знакаміты трэнэр чэскай хакейнай каманды памёр пасьля аўтакатастрофы сёньня ўначы. Глінка вяртаўся з курорту Карлавы Вары і ягоная машына сутыкнулася з грузавіком. Менавіта Глінка прывёў чэскую хакейную зборную да перамогі на Алімпіядзе ў Нагана ў 1998 годзе. У свой час ён сам гуляў за зборную і тройчы рабіўся чэмпіёнам сьвету – у 1972, 1976 і 1977 гадох.
XS
SM
MD
LG