Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баі ў аўганскіх правінцыях Герат і Кандагар


КАБУЛ. Жаўнеры ЗША і аўганскіх урадавых сілаў забілі 6 ваяўнікоў Талібану, а 11 узялі ў палон у часе вайсковай апэрацыі ў правінцыі Кандагар. Халід Паштун – прадстаўнік кандагарскага губэрнатара – заявіў, што баі з талібамі адбыліся каля мяжы з Пакістанам. Ваяўнікі Талібану ды іншых узброеных груповак узмацняюць сваю актыўнасьць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў Аўганістане 9 кастрычніка. Між тым урад Аўганістану накіраваў больш за паўтары тысячы жаўнераў ў правінцыю Герат, каб спыніць баі паміж сіламі варагуючых мясцовых вайсковых начальнікаў. У сутычках у Гераце, якія распачаліся напрыканцы мінулага тыдня, загінулі больш за 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG