Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Дарфур прыбылі войскі з Руанды


КАРТУМ. У Дарфур прыбылі войскі з Руанды, гэта першыя замежныя вайсковыя фармаваньні, якія прыбылі у заходні рэгіён Судану, каб абараняць назіральнікаў выкананьня умоваў перамір’я паміж урадам Судану і арабскімі узброеннымі групоўкамі. Гэтыя войскі – частка сілаў Афрыканскага Зьвязу. Руанда заявіла, што яе войскі будуць абараняць таксама мірных насельнікаў Дарфуру. Паводле ААН, 50 000 чалавек былі забітыя і як найменей адзін мільён выгнаныя са сваіх жытлаў у Дарфуры ад лютага мінулага году. Ня цалкам ясная роля войскаў з Руанды і Нігэрыі, якія накіроўваюцца у Дарфур. Урад Судану адмаўляе міратворчую ролю любых замежных войскаў. Судан мае яшчэ два тыдні, каб пераканаць Раду Бясьпекі ААН у сур’ёзнасьці сваіх намераў адносна сытуацыі у Дарфуры, у іншым выпадку ААН увядзе свае санкцыі. Лідары плямёнаў з Дарфуру пачалі сёньня сядзячы страйк, яны патрабуюць, каб ААН адмяніла свой ультіматум.
XS
SM
MD
LG