Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыхільнікі аль-Садра зрабілі жывую заслону вакол мячэці Імам Алі


НЭДЖЭФ. Тысячы прыхільнікаў аль-Садра зрабілі жывую заслону вакол шыіцкай сьвятыні у Нэджэфе мячэці Імам Алі. У горад прыехалі каля 10 тысячаў прыхільнікаў Аль-Садра ад таго часу, як два дні таму было дамоўлена аб спыненьні вагню. Аль-Садр і яго ваяўнікі хаваюцца у мячэці Імам Алі. Прадстаўнікі шыітаў, якія пратэстуюць на агульнанацыянальнай канфэрэнцыі у Багдадзе, заявілі, што яны “не хацелі б правалу канфэрэнцыі”, але патрабуюць спыніць баі у Нэджэфе, “бо гэта неабходна, каб атрымаўся дыялёг ”. Шыіты патрабуюць адстаўкі мясцовых уладаў у Нэджэфе, кіраўніка гораду і кіраўніка паліцыі.
XS
SM
MD
LG