Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыіты пратэстуюць на канфэрэнцыі у Іраку


БАГДАД. У сталіцы Іраку сёньня пачалася агульнанацыянальная канфэрэнцыя, прысьвечаная дэмакратычнаму разьвіцьцю Ірака. Пасьля адкрыцьця канфэрэнцыі, шыіцкі актывіст Надзім аль Джэдэры выйшаў на сцэну і заявіў, што яго група адмаўляецца удзельнічаць у працы, пакуль не адновяцца перамовы аб спыненьні баёў паміж узброеннымі прыхільнікамі аль-Садра і войскамі кааліцыі. Адзін з шыіцкіх дэлегатаў з залі гучна пратэставаў пасьля таго, як сталася вядома аб аднаўленьні вайсковых апэрацыяў у Нэджэфе.
XS
SM
MD
LG