Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш наведвае штат Флёрыда, на які абрынуўся ураган “Чарлі”


ПУНТА ГОРДА, Флёрыда, ЗША. Прэзыдэнт Джордж Буш наведвае сёньня штат Флёрыда, на які абрынуўся ураган “Чарлі”. Загінулі як найменей 16 чалавек, сотні лічацца зьніклымі бязь звестак. Тысячы людзей засталіся бяз даху. Паводле папярэдніх ацэнак, страты склалі як найменей 15 мільярдаў даляраў. Вецер, хуткасьць якога дасягала 230 кілямэтраў на гадзіну, разбурыў шматлікія пабудовы і зьнішчыў лініі электраперадачаў. Прэзыдэнт ЗША абвесьціў два дні таму штат Флёрыда у стане катастрофы. Паводле экспэртаў, “Чарлі ” стаўся найбольш разбуральным ураганам у паўдзённых штатах ад часоў урагану “Эндру”, які быў у 1922 г.
XS
SM
MD
LG