Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перастрэлкі у Паўдзённай Асэтыі


ТБІЛІСІ. Мінулае начы адбыліся перастрэлкі у Паўдзённай Асэтыі, нягледзячы на дамову аб перамір’і. Міністар абароны Грузіі Георгі Барамідзэ заявіў, што яго аўтакалёны былі абстраляныя з мінамётаў і ён загадаў страляць у адказ. Паводле міністра абароны Грузіі, “на паўдзённа-асэтынскім баку ёсьць параненыя”. Афіцыйных зьвестак з Паўдзённай Асэтыі пакуль ня было. Тым часам, іншыя сутыкненьні адбыліся у рэгіёне, некалькі грузінскіх жаўнераў параненыя. Падрабязнасьці падаюцца супярэчлівыя. Раней, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў адхіліў абвінавачваньні з боку Грузіі у тым, што расейскія міратворцы прыймаюць бок Паўдзённай Асэтыі у канфлікце.
XS
SM
MD
LG