Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пачалася агульнанацыянальная канфэрэнцыя


БАГДАД. У сталіцы Іраку сёньня пачалася агульнанацыянальная канфэрэнцыя, прысьвечаная дэмакратычнаму разьвіцьцю Ірака. Каля 1300 дэлегатаў з 18 правінцыяў маюць абраць сто чальцоў Нацыянальнай асамблеі – часовай заканадаўчай улады у Іраку. Нягледзячы на узмоцненыя захады дзеля бесьпекі, у цэнтры Багдаду, каля месца, дзе адбываецца канфэрэнцыя, сёньня прагучалі некалькі выбухаў. Як найменей адзін чалавек загінуў, некалькі – параненыя.
XS
SM
MD
LG