Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адносны спакой у Нэджэфе


БАГДАД. Некалькі прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Аль-Садра былі забітыя сёньня ў сьвятым для мусульманаў горадзе Нэджэф. Паведамляецца, што ў Нэджэфе, пасьля 8 дзён цяжкіх баёў запанаваў адносны спакой. Аль-Садр завіў, што разам са сваімі прыхільнікамі можа пакінуць горад, але толькі калі будуць выкананыя наступныя ўмовы: вызваленьне палонных ірацкіх паўстанцаў, дазвол ягоным прыхільнікам насіць зброю і браць удзел у палітычным працэсе. Аль-Садр заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць змаганьне супраць сілаў кааліцыі, калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у сувязі з сытуацыяй у Нэджэфе заявіў. (Паўэл) “Нашыя сілы у Нэджэфе сьціскаюць кальцо вакол гораду, каб паступова нармалізаваць сытуацыю. Мы спадзяемся, што рашэньне ў гэтай справе будзе знойдзенае ў хуткім часе. Але гэта павінна быць такое рашэньне, каб спыніць супрацьзаконную дзейнасьць арганізацыі “Войска Махдзі” і іншых падобных яе арганізацыяў. Між тым у цэнтральным Іраку каля гораду Самарра , у часе вайсковай апэрацыі з удзелам самалётаў, забітыя каля 50 ірацкіх ваяўнікоў, зьнішчаныя дзясяткі дамоў. Каля 40 іракцаў забітыя ў горадзе Хілла.
XS
SM
MD
LG